Вугор
У Нарачы, як і ў іншых азёрах і рэках Балтыйскага басейна, водзіцца розная
рыба. Але найболын цікавая, вядома, вугор. Доўгі, змеепадобны, тоўсты, ён не
проста адна з самых смач-ных нашых рыб, але і самая незвычайная. Ён можа
прапаўзці невялікую адлегласць ад вадаёма да вадаёма. Рыбакі з тых мяс-цін, дзе
ён водзіцца, расказваюць, што ў вельмі росныя ночы вугор выпаўзае на палі есці
гарох. Калі прыходзіць час класці ікру, вугор плыве са свайго возера ці рэчкі ў
вялікую раку, пасля ў Балтыку, адтуль у Атлантычны акіян і ўрэшце дасягае
змрочных глыбінь Саргасава мора. Менавіта там з ікры выво-дзяцца лічынкі,
спачатку зусім празрыстыя, і плывуць назад, на радзіму. Шлях цягнецца многія
месяцы, вугры сталеюць. I ўрэшце, ужо амаль дарослыя з'яўляюцца ў той рацэ, у
тым возеры, адкуль калісьці іхнія бацькі накіраваліся ў свой доўгі шлях.
Ластауки
У нашай вёсцы хадзіла пагалоска: у вырай, у далёкія і цё-плыя краіны журавы
пад сваімі шырокімі крыламі нясуць ла-ставак. Пасля даведаўся, што гэта
няпраўда. Яны самі, на сваіх крыльцах ляцяць восенню ў цёплыя краіны зімаваць.
Ластаўкі спрытнейшыя, болын імклівыя за журавоў. Дык навошта ім жураўліныя
крылы?
Прыляталі з выраю ластаўкі пазней за журавоў, нават пазней за марудную
зязюлю, якая прыносіць у свой родны бор цёплую вясну.
Прыляцеўшы, адразу браліся за работу. На апошні вянец сця-ны, пад дах нашай
старэнькай хаты яны ў дзюбах насілі гразь, гліну, саломінкі, валасінкі,
пярынкі. Усё гэта ўласнай слінаю змочвалі, склейвалі, майстравалі сваё круглае
гняздзечка. Яно ўжо было гатова, але шчырыя работніцы кудысьці яшчэ
адлу-чыліся, а праз дзірачку ў ластаўчына гняздзечка праціснуўся верабей. Гэта
ён нібыта паглядзець, пацікавіцца, павучыцца ў ластавак, як трэба рабіць
гнёзды. Паглядзеў, павучыўся — вылятай! А ён сядзіць. Прыляцелі ластаўкі, а ў
іх маленькай хацінцы няпрошаны госць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий