Адвакат
Цябе пакрыўдзілі? Што рабіць? Трэба шукаць абаронцаў.
Калі крыўда малая, то з ёю ты справішся сам. Можна папра-сіць заступіцца за
цябе бацькоў, настаўніка, добра вядомых табе суседзяў, родзічаў ці сяброў.
Але ж бываюць крыўды вялікія, якія глыбока закранаюць тваю чалавечую годнасць,
твае грамадзянскія правы, пагража-юць твайму здароўю і нават жыццю. Тут ужо
патрэбен абаронца дзяржаўны, прафесійны. Імя яму — адвакат.
Адвакат — гэта чалавек, які мае вышэйшую юрыдычную аду-кацыю. Ен ведае ўсе
законы, якія дзейнічаюць у Беларусі і ў ін-шых краінах свету. Можа даць
патрэбнае тлумачэнне, дапамагае скласці заяву, скаргу, умее падказаць, што
рабіць, як сябе па-водзіць у складаных жыццёвых сітуацыях. Ён абараняе
абвіна-вачанага ў судзе, вядзе чыю-небудзь справу ў працэсе следства.
У законе «Аб правах дзіцяці» ў артыкуле трынаццатым ска-зана, што дзіця з
чатырнаццаці гадоў можа самастойна звяр-тацца па дапамогу да адваката і іншых
законных прадстаўнікоў улады. Юрыдычная дапамога дзецям аказваецца бясплатна.
Кантэнт-рэдактар
«У кантэнта жаночы твар», — кажуць спецыялісты. Сапраў-ды,
кантэнт-рэдагаваннем часцей займаюцца жанчыны, чым мужчыны. Сёння кожная
паважаная кампанія мае свой уласны сайт або партал у інтэрнэце. Час, калі
напаўненнем карпаратыўных сайтаў займаўся любы жадаючы, прайшоў. Цяпер гэта
спра-ва кантэнт-рэдактара — чалавека, у абавязкі якога ўваходзіць тэкставае
напаўненне сайта або партала, пастаяннае абнаўленне інфармацыі. А паколькі ў
інтэрнэце тэкст і графіка звязаны ў адзінае цэлае, то кантэнт-рэдактар адказвае
і за ўвесь выгляд сайта. Акрамя ўмення збіраць інфармацыю з розных крыніц,
сістэматызаваць і выкладаць яе, спецыяліст павінен добра разбірацца ў спецыфіцы
кампаніі. Лічыцца, што найболып па-спяховыя ў гэтай галіне журналісты і
філолагі. Хоць пераход ад журналістыкі да вэб-рэдагавання няпросты. Неабходна
як след разбірацца ў саміх вэб-тэхналогіях, мець дакладнае ўяўленне пра тое,
якія задачы ставіць перад сабой партал, на якую мэта-вую аўдыторыю арыентаваны.
Каб спраўляцца з прафесійнымі абавязкамі, пажадана валодаць англійскай мовай.
Комментариев нет:
Отправить комментарий