Ци варта помсциць?
Многіх з вас у жыцці крыўдзілі. I часам з'яўляецца жаданне адпомсціць
крыўдзіцелям. Здаецца, што помста прынясе моц-нае задавальненне. Але пасля вы
пераконваецеся ў тым, што памыліліся, бо задавальнення амаль не адчуваецца.
Затое ўза-емная варожасць пераходзіць на новы віток. За гэтай крыўдай узнікаюць
новыя і новыя.
Збіраючыся помсціць, не забывайцеся, што вынікам гэта-га будзе шмат дарэмна
страчанага часу. Прыгадваючы, як вас пакрыўдзілі, малюючы шматлікія карціны
будучай помсты, вы нават не заўважыце, як некалькі гадзін знікне ў пустату.
Калі прага помсты ператвараецца ў неадчэпную ідэю, атрым-ліваецца, што
вораг набывае яшчэ большую духоўную ўладу над вашымі ўчынкамі. Паспрабуйце
накіраваць сваю энергію ў іншае рэчышча. Няхай ваша асабістая помста
ператворыцца ў жаданне пераўзысці дасягненні ворага, даказаць усім, што вы
болып спрытны, разумны і таленавіты.
Часам якраз старая крыўда робіцца выдатным стымулам да развіцця чалавека ў
лепшы бок, яго маральнага, духоўнага і фізічнага ўдасканалення.
Памяць
Памяць — гэта тая жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны з нас. Яна як
падмурак для дома, як глеба для каранёў, як сонца для лісткоў, якнектар для
пчол, як вада для рыбы. Калі адняць у чалавека памяць, то ён зробіцца проста
жывой істотай.
Памяць — дар прыроды. Ёю надзелены жывёлы, птушкі. Расказваюць, што адзін
мінчанін завёз сваіх паштовых галубоў у Маскву. Праз тры месяцы яны сваім ходам
вярнуліся да га-спадара. Нейкім унутраным, закадзіраваным пачуццём памяці
знайшлі яны дарогу дамоў.
Чалавечая памяць асаблівая. Яна дадзена кожнаму разам з нараджэннем. Але яе
чалавек мусіць развіваць, трэніраваць. Яна як палетак, які трэба старанна
абрабляць, тады будзе ба-гаты ўраджай.
Па тым, якая памяць у чалавека, можна меркаваць пра яго разумовыя
здольнасці, інтэлект, адукаванасць, выхаванасць. А калі ўлічыць, што існуе
памяць і зрокавая, і слыхавая, і моў-ная, і рухальная, і адчувальная, то
становіцца зразумелым, што на памяці трымаецца жыццё чалавека.
якнектар??
ОтветитьУдалитьуже не смешно
в каждом тексте ошибки
Или все же описки?
УдалитьСреднестатистический школьник поймет, что это 2 слова, а остальные...
Спасибо автору за материалы!
УдалитьЯ Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую.
ОтветитьУдалить