Валюта
У кожнага народа на Зямлі ёсць свае грошы. Інакш іх назы-ваюць валюта.
Асноўнай адзінкай грашовай сістэмы Беларусі з'яўляецца рубель.
На нашай статысячнай грашовай асігнацыі — выява Нясвіж-скага замка Радзівілаў.
«У Нясвіжы, як у Парыжы», — любяць казаць мясцовыя жыхары. Тут захаваўся парк і
Радзівілаўскі замак, у якім былі тэатр, вялізная бібліятэка, бясцэнная
карцін-ная галерэя. 3 тых часоў у Нясвіжы стаіць касцёл, пабудаваны па праекце
геніяльнага італьянскага архітэктара Бернардоні. Тут вам пакажуць месца
сядзібы, дзе Сымон Будны надрукаваў свой «Катэхізіс» набеларускай мове. I
сучасная Беларусь робіць усё, каб цяперашні Нясвіж ператварыць у прыгожы
еўрапейскі горад.
На іншых нашых грашовых банкнотах адлюстраваны Мірскі замак, летні
амфітэатр у Віцебску, Брэсцкая крэпасць-герой, Нацыянальны акадэмічны Вялікі
тэатр оперы і балета, Дзяр-жаўны мастацкі музей.
Давайце цаніць наш суверэнны рубель, які кінуў выклік упэўненым у сваёй
годнасці долару, еўра ды іншым прадстаў-нікам замежнага капіталу.
Грамадства
Усе людзі нашай краіны — гэта народ Беларусі. Інакш ка-жучы — грамадства.
Наша агульная сям'я складаецца болын чым з дзевяці мільё-наў чалавек, сярод
якіх старыя і дзеці, моладзь і сталыя людзі. Беларусы — асноўная частка нашага
насельніцтва. Побач з намі ў дружбе і згодзе жывуць рускія і ўкраінцы, палякі і
літоўцы, яўрэі і армяне, азербайджанцы і казахі. Усяго сто трынаццаць нацый і
нацыянальнасцей. Усе мы з'яўляемся грамадзянамі краіны Беларусь. Для ўсіх
грамадзян прымаюцца адны законы. У іх вызначаны правы і абавязкі. Імі павінны
карыстацца ўсе людзі Беларусі.
У законе «Аб правах дзіцяці» ёсць глава, якая называецца «Дзіця і
грамадства». У ёй змешчана сем артыкулаў.
Каб вы сталі патрэбнымі і карыснымі грамадзянамі Рэспуб-лікі Беларусь,
закон гарантуе вам права на атрыманне прафесіі, права на адпачынак, на
карыстанне спартыўнымі пляцоўкамі і культурна-асветнымі ўстановамі.
Абавязак кожнага з вас — дастойна прыняць эстафету жыцця ад дарослых.
Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )
ОтветитьУдалить