Спасцигаю мудрасць маминых урокау
Жыву на зямлі, хаджу пад сонцам, блаславёная Богам і мамай. У мамы адметны
погляд на ўсё. Вучыць яна нас тактоўна, часцей уласным прыкладам. Акуратная,
імкнецца прывіваць гэтую рысу нам: «Хату, дзеткі, у чысціні трымайце: зранку і
ўвечары падмятайце. Ноччу Божая Маці ходзіць, няёмка ёй на пясок ступаць, а яна
ідзе сям'ю блаславіць». Уражаная па-чутым, я трэсла саматканыя ходнікі болын
чым трэба, каб было ўтульна, чыста.
Светлая і добрая душа маці стварае хараство вакол сябе. Кветкі — яе стыхія.
У агародчыку растуць півоні і вяргіні, астры і маргарыткі, ружы і рамонкі.
Побач лясныя ландышы стаіліся пад кустом арэшніку, вабіць пахам прымятая
зуброўка і дзівасіл. Лекавыя травы мама сушыць і зімой частуе нас духмянай
гарбатай. Любіць мама ставіць букеты. Сціплыя, з палявых кве-так, яны
аздабляюць няхітры інтэр'ер вясковай хаты. Мама не шкадуе кветак, бо калі дорыш
іх людзям, то кветкі шчырэй цвітуць.
Уроки жыцця
У няўмелага рукі не баляць. Доўгімі зімовымі вечарамі мама ткала посцілкі,
ручнікі дачушкам на пасаг, вышывала, вязала. Кроіла і шыла нам зграбныя
сукенкі. Калі заставаліся кавалачкі тканіны, казала: «Ну і прыгожая лялька была
б у такім убран-ні». Рэзалі і падразалі, шылі і паролі мы, сястрычкі, а ўвечары
з гонарам паказвалі сяброўкам лялечныя строі. Прайшоў час, і старэйшая сястра
ладныя ўборы з густам шые і маме, і сваім дзецям, і пляменнікам.
«Да выпечкі з любоўю прыступайце, пірагі цяпло рук любяць», — зноў жа яе,
матулі, парада. Адзіная ў вёсцы да гэтага часу пячэ жытні хлеб, духмяны,
наздраваты. Смак яго ведаюць і на дажынках, і на вяселлі, і кожны дзень.
Цікавіцца муж: «А ты чаго не паспрабуеш?» Баюся, такі не атрымаецца: у
ма-мінага адметны смак.
Маміна крэда жыцця: не давай злу волі — каяцца не будзеш. Спрадвеку дабрыня
ратуе і лечыць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий