среда, 29 мая 2013 г.


У неаплатным даугу
3 тых часоў, як я пазнаў жыццё, я люблю сваю маці — про-стую беларускую жанчыну. Яна ўмела ўбачыць галоўнае ў ча-лавеку — сумленнасць, адкрытую душу. Гэтая непісьменная жанчына жыла вялікім духоўным жыццём.
У кожнага з нас усе запаветныя ўспаміны звязаны з маці. Гэта яна яшчэ ў маленстве адкрыла нам прыгоства народнай паэзіі, вялікасць бяссмертнай калыханкі. Толькі для таго, хто спазнаў глыбіню матчынай песні, адкрылася потым невычэрп-ная скарбніца людской душы.
Сваіх дзяцей ты вучыла любіць працу мазольных рук, ша-наваць хлеб твой. Бывала, убачыўшы долу кавалачак хлеба, ты падымала яго, падносіла да сваіх вуснаў. Ты цалавала дар, здабыты крывёю, потам. Ты вучыла нас шанаваць працу.
3 малку да сталых год я адчуваў тваю шчырасць, тваю любоў. Але ўвесь час мне рупіла думка: толькі б не астацца ў даўгу пе-рад табою, перад сваім сумленнем.
Мой шлях асвятляе тваё сэрца, якое палае любоўю да народа.



Свет матули
Свет матулі. Ён бясконцы, ён таямнічы сваёй неабдымнасцю, ён з намі назаўсёды, да апошняга ўздыху. Гэты свет — наша свядомасць, наша радасць і туга, наша спадчына. Ты вырас, ты самастойны, як здаецца табе. Колькі ўрачоў ні будуць аб-слухваць цябе, але ніхто з іх, ніводзін з іх з такой дакладнасцю не вызначыць ні тэмпературы тваёй, ні пульсу твайго, ні біцця сэрца, што ўпершыню ўзварухнулася пад матчыным сэрцам, як маці твая. Яна зробіць гэта ў імгненне, толькі прыклаўшы руку сваю да твайго лба і толькі вуха прытуліўшы да грудзей тваіх.
Універеітэты і акадэміі будуць вучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, з першакры-ніцы, ніколі ты адчуваць не будзеш слова, дзе гук кожны ад матулі. Мова родная таму і завецца матчынай.

Комментариев нет:

Отправить комментарий