Книга на Беларуси
Археалагічныя раскопкі, якія інтэнсіўна праводзяцца па ўсёй Беларусі і
ахопліваюць помнікі ўсіх гістарычных перыя-даў, не далі ніводнага надпісу
ранейшага за дзясятае стагоддзе. Да гэтага часу жыла толькі беспісьмовая
традыцыя перадачы і захавання культуры.
Кніга з'явілася на Беларусі ў дзясятым стагоддзі, разам з хрыс-ціянствам.
Яна прыйшла ўрачыста, на самае пачэснае месца новага культу. У гарадах і вёсках
былі высокія мураваныя ці драўляныя дамы, аднак над кожным паселішчам велічна
дамі-навала будыніна храма, а ў цэнтры храма было месца кнігі — на-прастольнага
Евангелля. Яго ўрачыста выносілі, яго цалавалі, як ікону, яму кадзілі. На
Евангеллі прысягалі сведкі на судах. Дзякуючы гэтым акалічнасцям, фарміравалася
стаўленне лю-дзей да кнігі як да носьбіта найпраўдзівейшай ісціны. Часам
па-леміка паміж рознымі канфесіямі дасягала такога напружання, што кнігі
ідэалагічных праціўнікаў спальвалі.
Жыццё ж патрабавала талерантнасці. Напрыклад, каб пры-маць прысягу паслоў
мусульманскіх дзяржаў, у канцылярыі Вя-лікага Княства Літоўскага захоўваўся
спіс Карана.
Успамины
Заплюшчваю вочы і бачу маці, ціхую, маркотную. Задумаўшыся, яна трымае мяне
на каленях, спявае даўнюю песню. Слоў песні я не разбіраю, але мне ўсё адно
добра. Каб можна было, я слухаў бы бясконца ласкавы матчын голас, што льецца з
яе грудзей, быццам ручаёк. I я, утаропіўшыся ў зорнае неба, якое плыве нада
мною, пад мернае пакалыхванне воза і нягучны пе-растук колаў слухаю яго. На
хвіліну мне здаецца: мы нікуды не едзем, а ўвесь свет плыве насустрач нам.
Спыняемся, як і заўсёды, у маладым беластволым бярэзніку. Бацька выпрагае
коней, путае іх і вядзе кудысьці ў туман. Чуваць, як іржуць, тупацяць капытамі
коні людзей, што прыеха-лі раней. Маці, пасадзіўшы мяне на мяккую пярыну,
злазіць з воза, лупіць бульбу, што зарабіла ў вёсках. Бацька бярэ сяке-ру,
валіць і збірае сушняк, гучна сапе, раскладваючы вогнішча. Калі сушняк
узгараецца, бацька, ні слова не кажучы, ссаджвае мяне на зямлю.
Комментариев нет:
Отправить комментарий