среда, 29 мая 2013 г.


Старая и новая школы
Васіль любіць і старую школу, у якой вучыўся да пятага класа, і новую, каменную, двухпавярховую, якая вырасла ў цэнтры мястэчка.
У старой школе таямнічасці было нават болын, чым у новай. У доўгай будыніне размяшчаліся тры класныя пакоі і настаў-ніцкая. На пясчаным школьным двары шумелі лісцем таполі. У кожным пакоі старой школы можна было натрапіць на цуд. У адным кабінеце ў зашклёнай шафе стаяла заспіртаваная ў сасудзе гадзюка. У другім — гербарыі, наклееныя на лісты кардо-ну, мінералы ў скрыначках.
Пазней пабудавалі яшчэ тры будынкі, замкнуўшы школьны пляц на манер падковы. У новай школе толькі ў першую зіму было няўтульна. Цяпер парадак навялі: у класах цёпла, падло-га і сцены пафарбаваны. Усюды на сценах — партрэты, карты, дыяграмы.
Прыгожы від адкрываецца з акна другога паверха. Летам відаць асмужаны лес, зялёнае поле, а ўзімку белая снежная пос-цілка нібы ахінае наваколле.



Сажалка
Намаганнямі дарослых і дзяцей балотца ператварылася ў глы-бокую сажалку з гліністым дном, якое павольна запаўнялася падземнымі і крынічнымі водамі.
Цяпер мы часта паглядалі на неба, чакаючы дажджу, ад яко-га залежаў наш водны басейн. Адных крыніц, вядома, мала, каб напоўніць яго, ды гарачае летняе сонца забірае немалую даніну.
Нарэшце, дождж лінуў як з вядра. Старыя злаваліся, а мы былі рады: сажалка наша расла як на дражджах. Нават асака і ракітнік, што апляталі яе вянком, павесялелі. I калі выдаўся першы сонечны дзянёк, мы адкрылі свой купальны сезон.
Як прыемна ныраць у сваім водным басейне! Прыйдзеш уве-чары з сенажаці — плюхайся сабе хоць да самай ночы.
Хутка старшыня прывёз аднекуль на машыне цэлую кадуш-ку малькоў і запусціў іх у сажалку. Мы захваляваліся. Гэта ж яўны замах на наш басейн! Але потым прымірыліся з карпамі. Адгарадзілі сабе асобную купальню і жывём з імі ў дружбе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий