Цётчыны казки
Цётка Наталка магла прыдумаць і расказаць безліч казак. Багатай парой для
іх была зіма. Каб весялей прасці кудзелю ці вязаць на спіцах, жанчыны збіраліся
на вячоркі ў цётчынай хаце. Наталка прыбіралася ў свае найлепшыя ўборы: хустку
з чырвонымі півонямі, сіні чапец, вышываную кашулю. Гарэла лямпа, патрэсквала
цяпельца ў печцы, кідаючы водсветы на падлогу і сцяну. На лаўцы са сваёю
прасніцаю сядзела цётка ў акружэнні пляменнікаў, дачок і расказвала казкі.
Мы слухалі і луналі разам з героямі казак недзе за сінім мо-рам, над цёмным
лесам, плылі на чароўных дыванах, імчаліся на вогненных конях. Круцілася
цётчына верацяно ў спрытных пальцах, цягнулася тонкая нітка, і бясконца ліліся
казкі.
Я не ведаў тады, што цётка ўсё проста прыдумвала на хаду, імправізавала.
Мяне здзіўляла толькі адно: ні разу яна не рас-казвала адну і тую ж казку
аднолькава. Шкадую, што не запіс-ваў яе казак, загадак, песень, цікавых
гісторый.
Надзька-варатар
Ніхто не памятаў, калі ў пасёлку пабудавалі стадыён. Ён зда-ваўся
бязмежным: пачатак яго вынырваў з тайгі, за пасёлкам хаваўся край стадыёна.
Тут працвітаў сібірскі футбол з анучным мячом, які, абкру-ціўшыся вакол
голай нагі, хутка рваўся. Таму часта ў самы раз-гар гульні мяч даводзілася
зашываць ніткамі, што ўваходзіла ў абавязак дзяўчынкі.
Надзька была ў нас найлепшым галкіперам, ці варатаром. Яе шанавалі і
баяліся ўсе нашы футбалісты. Надзька брала мячы, якія прабіваліся з любога
становішча. Яна ўмела свістаць так, што ў прахожых бровы лезлі на лоб і падала
з галавы шапка.
Калі ж Надзька часам пачынала задзіраць нос, яе адразу ста-вілі на месца,
называючы дзіравым варатаром. Справа ў тым, што там, дзе павінны знаходзіцца
вароты, заўсёды была толькі дзірка ў плоце. Але з любым, хто спрабаваў
замахнуцца на яе годнасць, Надзька магла ўступіць у бойку.
Комментариев нет:
Отправить комментарий