среда, 29 мая 2013 г.


Ля вогнишча
Невялікае яркае вогнішча палала на паляне ў густым хвой-ніку. Нагінаючыся над агнём, Славік стараўся ўбачыць, ці не выкіпела вада ў кацялку, падвешаным на сырой жардзіне. У ім варыліся грыбы: сыраежкі, зялёнкі ды апенькі. I агонь, і пара, і дым пяклі ў шчокі ды ў лоб, але Славік усё ж пабоўтаў лыжкай у кацялку і адчуў, што дробна пакрышаныя грыбы не падга-раюць.
Валя апусціла ражон з хлебам і салам над агнём — сала адра-зу пачало ліцца тлушчам на вогнішча, пахнуць на ўвесь лес.
Славік патрымаў у кацялку нож, насадзіў на яго грыб і па-спрабаваў на смак. Абабраўшы дзве вялікія цыбуліны, пакры-шыў іх і ўкінуў у кацялок. Нарэзаў дробненька сала і апусціў яго на вечка ад кацялка, паставіў на вуглі, каб заскварыць булён.
Потым Славік дастаў з гарачага попелу некалькі зморшча-ных бульбін і пачаў абіраць, сыплючы сабе на калені чорную сажу. Жоўценькую бульбіну падаў Валі.



Хвали
На бясконцым беразе вялікага шэра-блакітнага мора сядзіць хударлявы маленькі хлопчык. 3 мокрага пяску, які наліпае на далоні, ён будуе вежу. У бясконцым краявідзе будаўнік здаецца маленькім, як кропка ці кропля. Ён захоплены справай, паглы-блены ў яе і не глядзіць на мора. А там нараджаецца хваля, якая бяжыць з глухім шэптам да берага. Шоргат ракавінак, пяску — і хваля адразу разбівае, руйнуе тое, што хлопчык не паспеў да-будаваць. Перад разгубленым малым застаюцца рэшткі сабора і хваля, якая з шумам спаўзае і сцягвае ў мора плён працы.
Хлопчык пачынае будаваць, працуе хутчэй. Гурба пяску на-бывае форму. Але зноў набягае хваля і, як коўдра, накрывае сабор з недабудаванай вежай.
Малы ўпарта насыпае, прыгладжвае сцены, вежу, з трэсачак робіць крыжык. Хваля зусім блізка. Чуваць яе шоргат і шэпт. Малы паспявае паставіць крыжык на вежу. Хваля застывае, спыняецца, ссоўваецца ў мора.
Бясконцы краявід. На беразе стаіць сабор з мокрага пяску.

Комментариев нет:

Отправить комментарий