среда, 29 мая 2013 г.


Сцяжыны дзяцинства
Сцяжын на свеце многа. Прыкметныя і шырокія сцяжыны існуюць гадамі і служаць адразу многім людзям, цэлым пака-ленням. Па кароткіх і вузкіх ходзіць чалавек значна радзей. Бываюць яшчэ зусім нязведаныя, амаль няходжаныя, на якія трапляе толькі выпадковы вандроўнік.
Колькі ў свеце людзей, столькі і сцежак. У кожнага чалавека яна свая, такая асаблівая, самая прыгожая і непаўторная. Тут твае карані, тут цвіло тваё дзяцінства. Тут кожнае дрэўца вее знаёмым родным водарам. У кожным спеве птушак і журчанні ручайка ўгадваецца гучанне матчынай песні. Тут і трава болын мяккая і шаўкавістая, і неба болын высокае і сіняе, і сонца, здаецца, свеціць нават ярчэй.
Ёсць такая сцяжына і ў мяне. Вузенькая, амаль не ходжаная нікім. Яна ідзе ад хутара ўздоўж вёскі міма высокага абрыву ў глыбіню старога лесу. Я іду па сваёй лясной сцежцы, знаёмай з самага дзяцінства.



Васькава мара
Яшчэ сонейка не ўзышло над струменістай Палатой, а ў ма-ладым бярэзніку па-над ракой разліваўся салаўіны пошчак. Кожным чэрвеньскім ранкам птушкі быццам спаборнічалі, хто лепш спявае. Васька Аляксееў любіў у гэты час лавіць за гора-дам рыбу. Ен радаваўся, калі на снеданне прыходзіў не з пустымі рукамі. Не кожны дзень выпадала трапіць на рыбалку, бо строгі бацька рана прывучаў яго да работы ў майстэрні. Разам з вучня-мі-падмайстрамі і двума старэйшымі братамі выраблялі яны роз-ныя шкляныя ўпрыгожанні: пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты. Асабліва падабаліся Ваську бранзалеты, пляскатыя, круглыя, кручаныя, розных колераў і адценняў, часам абвітыя танюсень-кімі дроцікамі з медзі, срэбра, а то і золата. На гэтыя вырабы быў попыт не толькі ў Полацку, але і далёка за межамі княства.
Васькавы абавязкі былі нескладаныя: трэба было нешта паднесці ці памагчы дарослым. Але ён чакаў той хвіліны, калі бацька дазволіць яму самому варыць шкло і адліваць розныя прыгожыя рэчы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий