среда, 29 мая 2013 г.


Шчасливая раница
Раніцай Яфімка прачнуўся ў прадчуванні шчаслівага дня. Дзіва што! Учора ўвечары бацька абяцаў паказаць сакрэты свай-го майстэрства. А майстар ён быў вядомы і знакаміты. 3 усяго Віцебска прыходзілі да яго па гліняны посуд. Нават князь час ад часу прысылаў сваіх слуг выбраць што-небудзь з гатовага посу-ду ці заказаць новы. Вядома, гліняныя вырабы прыгожыя, але ж і б'юцца хутка. Ніхто не ўмеў так рабіць посуд, як Яфімкаў бацька. Людзі казалі, быццам Бутрым і каваль Ладысь знаюцца з нячысцікам, бо надта многа пашаны ім у горадзе за працу і розум. Праўда, нячысціка Яфімка ніколі не бачыў. Аднак бачыў, як да бацькі хадзілі віцьбічы раіцца па розных справах. Сёння ж бацька абяцаў і яго навучыць мудрасці ганчарнай.
Хлопчык мігам праглынуў снеданне, вылез з-за стала. Маці толькі дзівілася, а бацька пасмейваўся.



Чырвонец
Чырвонец — матылёк-агеньчык.
Быццам іскрынка, ён пырхае над лугавымі кветкамі. Сустра-каецца таксама на лясных сцежках і прасеках. Якраз там, дзе ў канцы чэрвеня высыпаюць першыя суніцы. Самыя буйныя і самыя салодкія, падобныя на кропелькі ранішняга сонца. Таму невыпадкова ёсць павер'е, што гэтыя матылькі — гаспадары сунічнікаў.
Заадно хачу вам падказаць, як хутчэй набраць паўнюткае вядзерца ягад. Тут мала толькі ахвоты і цярпення. Напачатку трэба злавіць хоць аднаго чырвонца. I ніякім не сачком, а най-лепш кепкай, знятай з галавы. Злавіць, каб тут жа яго адпус-ціць, крыкнуўшы яму наўздагон: «Ляці шчасліва!»
Аднак не варта вешаць нос, калі вернешся дамоў без ягад і не патрымаўшы ў руках чырвонца. Затое на ўсё астатняе жыццё з табой застанецца незабыўнае. Цудоўны летні дзень. На вы-сокім блакітным небе — белыя ветразі аблокаў. А па сонечнай паляне бяжыць хлапчук. За плячыма ў яго крыламі расхры-станая кашулька.
Вось так я ўяўляю сабе Краіну Дзяцінства.

Комментариев нет:

Отправить комментарий