Беларуския майстры
Народны — гэтасімвал паняцця «традыцыйны». Натураль-на, што нацыянальныя
традыцыі захаваліся перш за ўсё ў вё-сках. Але і горад зараз актыўна
зацікавіўся традыцыйнай беларускай культурай.
Задача сённяшніх народных майстроў — захаваць, памно-жыць традыцыі бацькоў
і дзядоў, вылучаючы на першае месца не матэрыяльнае, а духоўнае. I сёння
вышываны ручнік, са-ламяная фігурка, цацка драўляная ці нейкія абрадавыя рэчы
выконваюць часцей за ўсё іншыя функцыі. Яны шчодра до-раць нам цеплыню,
прыгажосць, духоўнасць, пераконваюць, што беларускі народ самабытны і
непаўторны. На ўсведамлен-ні і глыбокім шанаванні гэтага трымаецца любая нацыя.
Усе гэтыя рэчы — працяг нашай неўміручай душы, таму што яны зроблены рукамі,
асветлены павагай да продкаў і любоўю да спадкаемцаў1.
Ніякая прамысловасць, ніякія сучасныя тэхналогіі і стан-кі не заменяць
рэчы, створанай рукамі народных майстроў — разьбяроў, кавалёў, ганчароў.
Уласнымі рукамі яны робяць са-праўдныя цуды, іншым разам проста не ўсведамляючы
гэтага. Не прыгадаю лепшага прыкладу бескарыслівага служэннЯ даб-рыні.
Старажытны звычай
Дасягнуўшы паўналецця, юнакі-крывічане здавалі своеасаб-лівыя іспыты на
мужчынскую сталасць. Ім трэба было пера-плысці хуткую і глыбокую раку, зрабіць
доўгі пешы пераход праз пушчу, упаляваць тура, мядзведзя або зубра. А яшчэ
аба-вязкова трэба было расказаць супляменнікам пра сваіх продкаў да пятага
калена. Хто не ведаў іх, той не меў права звацца муж-чынам. Такому чалавеку не
давяралі, яго маглі асудзіць на вы-гнанне, бо лічылася, што бяспамятны лёгка
зробіцца здрад-нікам.
Ці шмат хто з нас, сённяшніх нашчадкаў крывічоў, распа-вядзе пра свой род
хоць бы да трэцяга пакалення?
Дык, можа, паспрабуем адрадзіць гэты звычай у нашых сем'ях?
Кім былі вашы дзяды, прадзеды? Якая памяць засталася ад іх?
Беражыце старыя дакументы. Занатуйце ацалелыя імёны, усе звесткі пра свой
род. Некалі гэтыя запісы будуць з гонарам працягваць вашы дзеці, унукі.
Сёння радавод шмат у каго можа атрымацца вельмі карот-кім, але ўсё адно
адбудзецца дзіва: дзяды пачнуць дапамагаць вам.
Комментариев нет:
Отправить комментарий