Беларускае кавальства
Сярод розных рамёстваў адно з самых пачэсных месцаў зай-мае кавальства.
Кавальскае рамяство патрабавала майстэрства, ведання тэхналагічных сакрэтаў
апрацоўкі матэрыялу. Уменне выплавіць руду, вызначыць патрэбны працэнт дабавак,
тэм-пературу нагрэву, ступень загартоўкі лічылася амаль чараў-ніцтвам.
Недарэмна праца каваля з'яўляецца адной з самых паважаных.
Без уласнага майстра-каваля не абыходзілася ніводнае па-селішча. Калі трэба
было падкаваць каня, назубіць серп, выка-ваць завесу, ішлі да каваля. Добрага
майстра ведала ўся акру-га. Ім ганарыліся, яго шанавалі. Кавальскае рамяство
заўсёды было акружана арэолам таямнічасці, загадкавасці. Каваля па-раўноўвалі з
чараўніком, які валодае цудадзейнымі сакрэтамі апрацоўкі жалеза. 3 першага
погляду кавальскія вырабы не ўражваюць ярка выяўленымі мастацкімі якасцямі,
якія характэрны для тка-ных, вышываных, разьбяных. Але пільнае вока сярод мноства
каваных рэчаў знойдзе нямала цікавага і арыгінальнага. У роз-ных кутках
Беларусі можна сустрэць нямала цудоўных узораў кавальскага майстэрства: вароты,
агароджы, рашоткі. Вельмі часта такія вырабы нагадваюць далікатныя ажурныя
карункі.
Беларускае народнае адзенне
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і
працалюбства продкаў. Свая цудоўная спадчына ў бе-ларускага народа. Яркім
здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне.
Беларускае народнае адзенне фарміравалася на працягу стагоддзяў. Таму лічыцца,
што пасля мовы народнае адзенне — найважнейшая этнічная прыкмета.
У святочным і абрадавым адзенні адлюстроўвалася само жыц-цё беларуса, яго
светапогляд, адносіны да людзей. Ільняное белае адзенне спадарожнічала
беларускаму селяніну ад нараджэння да канца жыцця. Даўнімі традыцыямі было
вызначана, якое адзен-не насіць у будні ці святы, апранаць на радзіны ці на
вяселле.
Дэкор касцюма беларускіх сялян суладны з народнымі песня-мі, пластыкай
нацыянальнага танца, строгай велічнасцю драўлянага дойлідства. Маляўніча
аздоблены, ён хораша ўпісваўся ў беларускі пейзаж, адпавядаў інтэр'еру хаты. Па
састаўных частках касцюма, спосабе нашэння, яго афармленні можна было
даведацца, з якой мясцовасці чалавек, пра яго сямейнае стано-вішча, узрост.
Комментариев нет:
Отправить комментарий