четверг, 30 мая 2013 г.

Всем привет. Этот блог создан для того, чтобы мы (ученики 9-ых классов) могли списать диктанты или подготовиться (не покупая сборников). 

Здесь выложены все диктанты с:
     - Зборнiк экхаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай базавай ацукацыi)         2011 
     - Сборник экзаменационных материалов по русскому языку для общеобразовательных учреждений (уровень общего базового образования)      2011

Поиск находится в верхнем правом углу, туда и вводите названия диктантов (предложения из них). 

Некоторые поправки:
 - На каждой странице по 2 диктанта; одна или две страницы содержат 3 диктанта; первые двадцать -- тридцать страниц содержат по 1-ому диктанту.
 - В белорусских диктантах, для удобного поиска с мобильных устройств (в экстремальных условиях) в названиях были заменены: i на и, ў на у, ' на ъ

 - В русских диктантах буква Ё отсутствует, в белорусских -- Ё стоит там, где необходимо.

Остаётся только пожелать вам удачи! =)

P.S. Так как мне было очень сложно сделать похожий блог, сделайте милость. Кликните на рекламки (по каждый рекламе по 1 разу), вам это не навредит. А мне выльется в копейку для создания более глобальных проектов.

Также, можете прислать определённые "пожертвования" на R281324800658 Z393110413140 B224964076453 . Буду очень благодарен!


Зборнiк экхаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове



Праца тваих рук
Не ведаю, які ты зробіш выбар, якая прафесія стане тваёй. Іх, прафесій, тысячы. Але ў адным я перакананы: рукі твае захаваюць назаўсёды памяць аб рабоце, якая патрэбна людзям. Гэта памяць рук, як стрэлка компаса, будзе паказваць табе дарогу ў жыццё, не дасць збочыць з яе.
Рукі, што з маленства захаваюць памяць аб працы, будуць рукамі стваральніка, які не зможа штосьці разбурыць, нашко-дзіць грамадству.
Кожны чалавек на зямлі павінен, вобразна кажучы, запаліць светлы праменьчык. Ніхто не мае права пакінуць жыццё такім, у якое ён прыйшоў. Абавязкова трэба зрабіць яго хоць крыху лепшым.
Так нам загадвае вечны голас часу. Голас гэты трэба ўмець чуць, каб ведаць, цаной якіх намаганняў прыйшлі мы да таго, што называем нашым жыццём.
Толькі тады чалавек мае права называць сваю зямлю Радзі-май, калі ён сам сваю зямлю ўзвялічвае. Працай рук сваіх. Гераічнай працай.


Ци варта помсциць?
Многіх з вас у жыцці крыўдзілі. I часам з'яўляецца жаданне адпомсціць крыўдзіцелям. Здаецца, што помста прынясе моц-нае задавальненне. Але пасля вы пераконваецеся ў тым, што памыліліся, бо задавальнення амаль не адчуваецца. Затое ўза-емная варожасць пераходзіць на новы віток. За гэтай крыўдай узнікаюць новыя і новыя.
Збіраючыся помсціць, не забывайцеся, што вынікам гэта-га будзе шмат дарэмна страчанага часу. Прыгадваючы, як вас пакрыўдзілі, малюючы шматлікія карціны будучай помсты, вы нават не заўважыце, як некалькі гадзін знікне ў пустату.
Калі прага помсты ператвараецца ў неадчэпную ідэю, атрым-ліваецца, што вораг набывае яшчэ большую духоўную ўладу над вашымі ўчынкамі. Паспрабуйце накіраваць сваю энергію ў іншае рэчышча. Няхай ваша асабістая помста ператворыцца ў жаданне пераўзысці дасягненні ворага, даказаць усім, што вы болып спрытны, разумны і таленавіты.
Часам якраз старая крыўда робіцца выдатным стымулам да развіцця чалавека ў лепшы бок, яго маральнага, духоўнага і фізічнага ўдасканалення.



Памяць
Памяць — гэта тая жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны з нас. Яна як падмурак для дома, як глеба для каранёў, як сонца для лісткоў, якнектар для пчол, як вада для рыбы. Калі адняць у чалавека памяць, то ён зробіцца проста жывой істотай.
Памяць — дар прыроды. Ёю надзелены жывёлы, птушкі. Расказваюць, што адзін мінчанін завёз сваіх паштовых галубоў у Маскву. Праз тры месяцы яны сваім ходам вярнуліся да га-спадара. Нейкім унутраным, закадзіраваным пачуццём памяці знайшлі яны дарогу дамоў.
Чалавечая памяць асаблівая. Яна дадзена кожнаму разам з нараджэннем. Але яе чалавек мусіць развіваць, трэніраваць. Яна як палетак, які трэба старанна абрабляць, тады будзе ба-гаты ўраджай.
Па тым, якая памяць у чалавека, можна меркаваць пра яго разумовыя здольнасці, інтэлект, адукаванасць, выхаванасць. А калі ўлічыць, што існуе памяць і зрокавая, і слыхавая, і моў-ная, і рухальная, і адчувальная, то становіцца зразумелым, што на памяці трымаецца жыццё чалавека.


Проста радасць
Шчасце — гэта заўсёды нешта недасягальнае. I калі ты да-сягнуў таго, чаго так ужо чакаў, то табе робіцца вельмі радасна. I ты, задаволены, лічыш, што гэта і ёсць шчасце. Але з часам гэта шчасце блякне, робіцца будзённым жыццём. I ты пачына-еш сумаваць і чакаць нечага, што яшчэ наперадзе, што не паз-нана. Шчасце — гэта не тое, чаго ты дасягнуў. Шчасце — гэта заўсёды лінія гарызонту.
А гэта проста радасць. Кожны бачыў, як узыходзіць сонца. А гэта ўжо радасць. Кожны ведае, як пачынае варушыць зямлю расток. Гэта таксама радасць. Кожны чуў, як шумліва перага-ворваюцца паміж сабою дрэвы, пераспеўваюцца птушкі. I гэта таксама радасць.
А я ж яшчэ бачыў вясёлку над лугам, напалоханым толькі што адшумелым ліўнем. Бачыў, як лопаецца пупышка, чуў, як крэкча мурашка, падымаючы ігліцу.
Я ўпэўнены, што чаканне радасці — само па сабе ўжо ра-дасць.



Карэнне
«Карэнне маё тут», — сказала бабуля, адмовіўшыся ехаць жыць у горад. Віталь задумаўся над бабулінымі словамі. Што яна мела на ўвазе? Сапраўды, калі перанясеш старое дрэва на іншае месца, то пашкодзіцца карэнне, загіне. А ў чалавека ка-рэнне іншае, духоўнае. Гэта, напэўна, магілы бацькоў і дзядоў, да якіх бабуля ходзіць, як на спатканне, людзі, з якімі яна жыве ўсё жыццё, і лад жыцця, да якога яна прывыкла з маленства. Паспрабуй, памяняй яго ў такія гады. Гэта тое самае, што пераса-дзіць старое дрэва. Відаць, у гэтым мудрасць вясковагачалавека.
Віталь падумаў, што жылі вось яны ў вёсцы, дзе ён нара-дзіўся, потым пераехалі аж на Урал, потым у Баранавічы. Нех-та едзе жыць у Мінск, нехта яшчэ далей. Як да гэтых людзей прымяніць бабуліну філасофію пра карэнне? У іх хіба карэн-ня няма? Ці тое карэнне вырастае толькі тады, калі доўга, усё жыццё жывеш на адным месцы?


Споведзь дарог
Дарогі роднай зямлі... Куды б ні беглі яны, куды б ні клікалі, я дакладна ведаю: бягуць у памяць.
Вочы сівой жанчыны поўныя слёз. Яе пальцы нервова дры-жаць, праціраючы запацелае вагоннае шкло. За акном экспрэ-са мільгаюць гонкія сосны Асвейскага бору. Яны бягуць насу-страч, спяшаюцца размінуцца з вачыма.
— Сын мой недзе пад гэтымі соснамі, — сама сабе і нам, не тоячы болю, кажа сівая жанчына.
Тахкаюць колы. Тахкаюць сэрцы. I кожны з нас адчувае вос-трае дакрананне да болю сівой жанчыны. I мы ўжо не толькі пасажыры, а і выпадковыя стрэчныя ў адным купэ, на адной зямлі. Так выразна пазначылася наша чалавечая роднасць.
А сосны бягуць і бягуць насустрач. Здаецца, што ніколі не скончыцца іх меднастволы бег. Гэта яны зблізілі нас, незнаё-мых людзей. I ў кожным сэрцы абудзілі хвалюючы роздум пра нашу зямлю, якая і сёння раніць балючай памяццю мінулага ліхалецця, пра народ, крывіначка якога і ты.



След на зямли
Пад словамі «след на зямлі» мы разумеем не адбітак босай нагі на мокрым пяску, а нейкія ўчынкі, справы чалавека, па якіх яго маглі б помніць. Існуе ж мудрае выказванне, што ча-лавек пражыў жыццё не дарэмна, калі пабудаваў дом, пасадзіў дрэва, выгадаваў сына. Яшчэ чалавек павінен пакінуць сваім нашчадкам цудоўны свет, у якім яны маглі б жыць і гадаваць сваіх дзяцей.
Усё жывое імкнецца да сонца. Цягнуцца да сонца лісты, квет-кі, дрэвы. Без сонца не могуць існаваць ні жывёлы, ні птушкі, ні людзі. Жыццё на зямлі наогул немагчыма без сонца. Чалавек жа нараджаецца не толькі для таго, каб есці і піць. Для яго імкненне да сонца — гэта імкненне да сваёй мэты, жаданне яе здзейсніць.
Зорка ці метэарыт, згараючы, пакідаюць за сабой след. I ча-лавек не павінен бясследна знікнуць з Зямлі. Які след пакіне пасля сябе сённяшні малады чалавек, залежыць ад яго самога.


Хлеб-соль
Была халодная позняя восень. Вецер студзіў рукі, але Ганне Мацвееўне нельга было схаваць іх у кішэні: яна трымала хлеб-соль.
Жанчына ўспамінала, як трыццаць гадоў назад тут сустрака-лі салдат, што выбілі ворага з гарадка. Маленькая Аня, хвалю-ючыся, несла на ручніку цёмны хлеб. Калі дзяўчынка датупала да танка, усё, чаму яе вучылі жанчыны, вылецела з галавы. Яна бачыла перад сабой ласкавыя, як у бацькі, вочы і шрам ля скроні палкоўніка. Асцярожна ўзяўшы хлеб, палкоўнік дакра-нуўся да яго патрэсканымі губамі. Падняў малую, як пушынку, тройчы пацалаваў, паставіў на танк.
Цяпер Ганна Мацвееўна ішла да генерала, ля скроні якога быў рубец. Генерал беражліва ўзяў з рук жанчыны хлеб-соль, пачціва пацалаваў залацісты, як сонца, бохан.
— Дзякуй вам, людзі, за тое, што вырошчваеце хлеб, — ска-заў генерал.
Ці пазнаў ён у жанчыне з ордэнам на жакеце худую дзяўчын-ку, якая калісьці паднесла яму хлеб-соль? Хлеб вырас на зямлі, вызваленай ад ворага.




Аер
Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны. Горкае, трагічнае, халоднае, галоднае. А ўсё роўна прыгадваецца з цеплынёй, бо дзяцінства для кожнага чалавека адзінае і непаўторнае. Даво-дзілася есці ўсё ядомае. Белыя карэньчыкі аеру, напрыклад. Гэта цяпер вядома, што яны яшчэ і лекавыя. А тады толькі б го-лад наталіць. Калі ж зацвітала дзікая канюшына, то наогул па-чынаўся промысел. Спажыўныя галоўкі высушваліся і таўклі-ся, потым гэта травяная мука дамешвалася, як праснакі1 пяклі. Зерне конскага шчаўя таксама ішло ў ход. Гаркаватыя ды цвер-даватыя былі тыя аладкі, але са смакам елі. Калі вада цёплай рабілася, то рыбай можна было добра пажывіцца. Вучыліся і плаваць, і рыбу лавіць на маленькай рэчцы, якую даўно ўжо асушылі. Падросшы, пераходзілі на Начу, ужо сапраўдную раку. Лавілі рыбу сеткамі. Тады гэта не лічылася браканьерствам, бо рыбы ў рэчках хапала. Калі з добрым уловам вярталіся хлапчукі па вёсцы, то ўсе хвалілі: выдатныя рыбакі.


Вяршыня патрыятызму
Саша Мамкін у вайну быў партызанскім лётчыкам. Парты-заны выратавалі ад немінучай смерці выхаванцаў Полацкага дзетдома, з якіх фашысты збіраліся выкачаць кроў для сваіх ваякаў. Дзяцей трэба было тэрмінова перавезці праз лінію фрон-ту на зямлю, не захопленую ворагам.
Саша Мамкін рабіў начныя рэйсы. Рызыкаваў жыццём, але думаў толькі, як выратаваць дзяцей.
АпоШнім рэйсам ён пасадзіў у свой маленькі самалёт значна больш пасажыраў. Апроч дзяцей, у ім яшчэ знайшлося мес-ца выхавальніцы і двум параненым партызанам. I вось на гэту нябесную калыску Мамкіна наляцелі варожыя знішчальнікі. Падбілі самалёт. Пякучае полымя ахапіла машыну. Загарэў-ся шлем, камбінезон лётчыка. Але Саша Мамкін трымаўся да апошняга, бо за яго спінай жывымі камячкамі сядзелі сіроты.
Саша Мамкін здолеў пасадзіць палаючы самалёт за лініяй фронту. Усе пасажыры былі выратаваны. А сам лётчык вогненнага рэйса загінуў. Ён да канца выканаў свой грамадзянскі абавязак.
Гэты ўчынак называецца гераізм. А гераізм — вяршыня па-трыятызму, вернага служэння Бацькаўшчыне.



Арэли
У старым парку па чыста падмеценых дарожках прагульвалі-ся людзі. Высока ўзляталі арэлі, паволі пакручвалася вялізнае кола з падвешанымі калыскамі.
Гэтыя двое з пасівелымі скронямі звычайна прыходзілі сюды вечарам, калі спадала спякота. На мосціку прыпыняліся, раз-глядаючы лебедзяў, што плавалі ўнізе.
У гэтую хвіліну ў іх памяці ўзнікаў парк у чужой краіне і чор-ныя лебедзі з ганарліва выгнутымі шыямі. Птушкі плавалі па возеры, над якім узвышаўся замак, і спалохана паглядалі на людзей. Тыя паводзілі сябе дзіўна: крычалі, абдымаліся, пад-кідвалі ўгору пілоткі.
Памяць несла гэтых дваіх да таго веснавога дня, калі размоч-валі яны чэрствыя сухары і кармілі лебедзяў. Старшы лейтэ-нант у гімнасцёрцы, выбеленай ад сонца, і медсястра з коратка падстрыжанымі валасамі ўбачылі перад замкам арэлі. Захацелі пагушкацца. Калі ўзляталі ў мірнае неба, на іх грудзях тонень-ка пазвоньвалі медалі.
Абое доўга сядзелі на лавачцы ў парку і слухалі дзіцячыя галасы, радасны смех, ускрыкі дзяўчат, якія ўзляталі на арэ-лях.


Идэалогия
Слова «ідэалогія» прыдумалі старажытныя грэкі. Ідэало-гія — гэта вучэнне аб паняццях. А паняцце — гэта веданне чаго-небудзь вельмі дасканала.
Як сказаць прасцей?
Цагліна да цагліны мацуецца цэментам. Цэмент змацоўвае цагліны ў адно цэлае. Ён не можа быць дрэннай якасці, бо дом разбурыцца. Веданне гэтага і ёсць будаўнічая ідэалогія.
Для друкароў характэрна свая ідэалогія. Фарбы павінны быць не шкоднымі для здароўя чытачоў, а клей для брашуравання трывалым. Каб кнігі не развальваліся.
Ідэалогія бацькоў — вывесці дзяцей у людзі, перадаць ім у спадчыну сваё духоўнае багацце і чыстае імя. 3 гэтымі набыт-камі дзеці ўпэўнена ідуць у жыццё.
Як жа дзяржаўная ідэалогія можа згуртаваць народ, змаца-ваць людзей у грамадзянскае брацтва? Гэта адбудзецца тады, калі мы ўсе разам і кожны паасобку станем патрыётамі Бела-русі. Для гэтага трэба навучыцца любіць сваю зямлю, упусціць у сэрца родную мову, засвоіць духоўнае багацце папярэднікаў.



Начны бой
Па зямлі плыў добры ціхі вечар, калі нарэшце была з'едзена салдацкая каша. Мінула яшчэ гадзіна — і адразу ж апусцеў сасняк, што рос каля школы. Артылерысты пастроіліся на да-розе і рушылі, ціха перагаворваючыся, услед за сваёй адзінай гарматай.
Уначы пачаўся на Бесядзі бой. Каля могілак грамыхалі, ка-лоцячы зямлю, гарматы. Пад вокнамі школы, не заціхаючы, гулі машыны.
На рацэ Бесядзі, гэтай невялікай воднай перашкодзе, якую гарачым летам і курыца перайсці можа, немцы пратрымаліся ажно тры дні. Наша пяхота многа разоў падымалася ў атаку, але варожыя кулямёты, што стаялі на высокім правым беразе, кожны раз прымушалі яе адкаціцца назад, засесці ў сваіх ако-пах на ўскрайку лесу. Нарэшце камандаванне пад прыкрыццём гарматаў пераправіла цераз Бесядзь танкавую брыгаду. Танкі, рухаючыся ўздоўж ракі з усходу на захад, узламалі моцную ня-мецкую абарону.


Дыпламатыя
«Ну ты і дыпламат!» — так можна сказаць пра чаЛавека, які тактоўна правёў нейкую справу, нешта даказаў, схіліў субя-седніка на свой бок. Народным дыпламатам можа быць кожны з нас. Для гэтага, як кажуць, трэба мець прыродныя якасці: востры розум, тонкі інтэлект, глыбокую інтуіцыю.
А сапраўдных дыпламатаў рыхтуюць на спецыяльных фа-культэтах універсітэтаў.
Наша суверэнная рэспубліка мае дыпламатычныя зносіны з мноствам дзяржаў свету. Нашы дыпламаты ёсць у розных ге-неральных консульствах, місіях, нават пры Арганізацыі Аб'яд-наных Нацый.
Дыпламаты Рэспублікі Беларусь падпісваюць дзяржаўныя дакументы. Гэта значыць, што Беларусь выконвае патрабаванні гэтых дакументаў. Усю складаную міжнародную справу аргані-зоўвае Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Яго рашэнні праводзяць у жыццё нашы пасольствы ў замежных краінах. Там працуюць паслы, пасланнікі, саветнікі, сакрата-ры, аташэ. Так называюцца службовыя пасады дыпламатаў.
Бачыце, маладая Беларусь актыўна асвойвае складаную ста-ражытную навуку — дыпламатыю. Яна развівае эканамічныя, культурныя, навуковыя сувязі, абараняе інтарэсы сваёй краіны за мяжой.



Зброя дыпламатау
Зброя дыпламатаў усіх рангаў — слова. Ім, мудрым і тактоў-ным, далікатным і вострым, ваююць яны ў сваёй паўсядзённай працы. Існуе спецыяльны дыпламатычны пратакол узаема-адносін і этыкету. Галоўны яго прынцып — паважлівасць да ўсяго, што сімвалізуе і прадстаўляе дзяржаву: яе суверэнітэт, культуру, традыцыі.
Пра этыкет дыпламатаў напісана багата кніг. У іх падрабязна даводзіцца, якія існуюць дыпламатычныя прыёмы, як павінен апранацца дыпламат, дзе яму сядзець на званым абедзе, як ка-рыстацца лыжкамі, відэльцамі, як сервіраваць стол, калі гаварыць прамову ці тост. Звернемся да некаторых з тых правілаў. Дыпламату нельга спазняцца на званы абед, садзіцца за стол, пакуль гаспадар не запросіць і не пакажа яго месца. Не трэба браць хлеб відэльцам і кусаць ад цэлага кавалка, хлеб трэба ламаць. Непажадана ставіць локці на стол, перамаўляцца з кім-небудзь праз суседа, шаптаць, калі хочаш сказаць пра тое, чаго нельга гаварыць услых.


Валюта
У кожнага народа на Зямлі ёсць свае грошы. Інакш іх назы-ваюць валюта. Асноўнай адзінкай грашовай сістэмы Беларусі з'яўляецца рубель.
На нашай статысячнай грашовай асігнацыі — выява Нясвіж-скага замка Радзівілаў. «У Нясвіжы, як у Парыжы», — любяць казаць мясцовыя жыхары. Тут захаваўся парк і Радзівілаўскі замак, у якім былі тэатр, вялізная бібліятэка, бясцэнная карцін-ная галерэя. 3 тых часоў у Нясвіжы стаіць касцёл, пабудаваны па праекце геніяльнага італьянскага архітэктара Бернардоні. Тут вам пакажуць месца сядзібы, дзе Сымон Будны надрукаваў свой «Катэхізіс» набеларускай мове. I сучасная Беларусь робіць усё, каб цяперашні Нясвіж ператварыць у прыгожы еўрапейскі горад.
На іншых нашых грашовых банкнотах адлюстраваны Мірскі замак, летні амфітэатр у Віцебску, Брэсцкая крэпасць-герой, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Дзяр-жаўны мастацкі музей.
Давайце цаніць наш суверэнны рубель, які кінуў выклік упэўненым у сваёй годнасці долару, еўра ды іншым прадстаў-нікам замежнага капіталу.



Грамадства
Усе людзі нашай краіны — гэта народ Беларусі. Інакш ка-жучы — грамадства.
Наша агульная сям'я складаецца болын чым з дзевяці мільё-наў чалавек, сярод якіх старыя і дзеці, моладзь і сталыя людзі. Беларусы — асноўная частка нашага насельніцтва. Побач з намі ў дружбе і згодзе жывуць рускія і ўкраінцы, палякі і літоўцы, яўрэі і армяне, азербайджанцы і казахі. Усяго сто трынаццаць нацый і нацыянальнасцей. Усе мы з'яўляемся грамадзянамі краіны Беларусь. Для ўсіх грамадзян прымаюцца адны законы. У іх вызначаны правы і абавязкі. Імі павінны карыстацца ўсе людзі Беларусі.
У законе «Аб правах дзіцяці» ёсць глава, якая называецца «Дзіця і грамадства». У ёй змешчана сем артыкулаў.
Каб вы сталі патрэбнымі і карыснымі грамадзянамі Рэспуб-лікі Беларусь, закон гарантуе вам права на атрыманне прафесіі, права на адпачынак, на карыстанне спартыўнымі пляцоўкамі і культурна-асветнымі ўстановамі.
Абавязак кожнага з вас — дастойна прыняць эстафету жыцця ад дарослых.


Клипмейкер
У Беларусі прафесія кліпмейкера атрымала сваё развіццё толькі ў канцы дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя. Кліп-мейкер — чалавек, непасрэдна звязаны з тэлебачаннем і бізнес-шоу. Яго асноўная задача — зняць рэкламны або музычны ролік у адпаведнасці з пажаданнямі заказчыка. Пры гэтым павінен быць створаны арыгінальны, запамінальны вобраз. У сваёй пра-цы кліпмейкер кіруе цэлай групай спецыялістаў. Гэта сцэнарысты, аператары, стылісты, касцюмеры, рэквізітары. Добры кліпмейкер павінен валодаць арганізатарскімі здольнасцямі, крэатыўным мысленнем, камунікабельнасцю, смеласцю і адказ-насцю. У інтарэсах кліпмейкера павінна быць прадпрымальніц-кая дзейнасць, бо мэта любой працы — атрыманне прыбытку. Чым лепей кліпмейкер валодае прадпрымальніцкімі навыкамі, тым болыны будзе ў яго заробак. Прафесія кліпмейкера шчыль-на звязана з прафесіяй рэжысёра, таму пажадана атрымаць вы-шэйшую рэжысёрскую адукацыю. Дапрафесійную адукацыю можна атрымаць у тэатральных студыях, сярэднюю прафесій-ную — у творчых каледжах і вучылішчах, а вышэйшую — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.



Глабальная Инфармацыйная Сетка
Інтэрнэт называюць Глабальнай Інфармацыйнай Сеткай. Бо праз тэлефонныя правады, якія сеткай аплятаюць усю планету, з імгненнай хуткасцю перадаюцца камп'ютарныя паведамленні паміж гарадамі, краінамі і кантынентамі. Штодзень па інтэрнэ-це перадаюцца мільёны слоў, малюнкаў, фотаздымкаў. Кантраляваць інфармацыю, якая перацякае па інтэрнэце, практычна немагчыма. Ён не мае цэнтральных пунктаў сувязі, як тэлефон-ныя або тэлеграфныя станцыі.
Як ні дзіўна, амаль два дзесяцігоддзі карысць інтэрнэту на-лежным чынам ацэньвалі толькі навукоўцы. Камп'ютарная сувязь была наладжана паміж навуковымі цэнтрамі ў краінах Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы. Інфармацыю з кожнага камп'ютара можна было за некалькі секунд «перапампаваць» у камп'ютар іншага ўніверсітэта.
Калі бізнесмены і фінансісты пераканаліся, што з дапамо-гай камп'ютарнай пошты можна імгненна заключаць здзелкі, купляць і прадаваць, атрымліваць тэрміновую эканамічную інфармацыю, інтэрнэт набыў сусветны попыт. Па прыблізных падліках, сёння ў свеце паслугамі інтэрнэту карыстаецца болын за сто мільёнаў чалавек.


Адвакат
Цябе пакрыўдзілі? Што рабіць? Трэба шукаць абаронцаў.
Калі крыўда малая, то з ёю ты справішся сам. Можна папра-сіць заступіцца за цябе бацькоў, настаўніка, добра вядомых табе суседзяў, родзічаў ці сяброў.
Але ж бываюць крыўды вялікія, якія глыбока закранаюць тваю чалавечую годнасць, твае грамадзянскія правы, пагража-юць твайму здароўю і нават жыццю. Тут ужо патрэбен абаронца дзяржаўны, прафесійны. Імя яму — адвакат.
Адвакат — гэта чалавек, які мае вышэйшую юрыдычную аду-кацыю. Ен ведае ўсе законы, якія дзейнічаюць у Беларусі і ў ін-шых краінах свету. Можа даць патрэбнае тлумачэнне, дапамагае скласці заяву, скаргу, умее падказаць, што рабіць, як сябе па-водзіць у складаных жыццёвых сітуацыях. Ён абараняе абвіна-вачанага ў судзе, вядзе чыю-небудзь справу ў працэсе следства.
У законе «Аб правах дзіцяці» ў артыкуле трынаццатым ска-зана, што дзіця з чатырнаццаці гадоў можа самастойна звяр-тацца па дапамогу да адваката і іншых законных прадстаўнікоў улады. Юрыдычная дапамога дзецям аказваецца бясплатна.



Кантэнт-рэдактар
«У кантэнта жаночы твар», — кажуць спецыялісты. Сапраў-ды, кантэнт-рэдагаваннем часцей займаюцца жанчыны, чым мужчыны. Сёння кожная паважаная кампанія мае свой уласны сайт або партал у інтэрнэце. Час, калі напаўненнем карпаратыўных сайтаў займаўся любы жадаючы, прайшоў. Цяпер гэта спра-ва кантэнт-рэдактара — чалавека, у абавязкі якога ўваходзіць тэкставае напаўненне сайта або партала, пастаяннае абнаўленне інфармацыі. А паколькі ў інтэрнэце тэкст і графіка звязаны ў адзінае цэлае, то кантэнт-рэдактар адказвае і за ўвесь выгляд сайта. Акрамя ўмення збіраць інфармацыю з розных крыніц, сістэматызаваць і выкладаць яе, спецыяліст павінен добра разбірацца ў спецыфіцы кампаніі. Лічыцца, што найболып па-спяховыя ў гэтай галіне журналісты і філолагі. Хоць пераход ад журналістыкі да вэб-рэдагавання няпросты. Неабходна як след разбірацца ў саміх вэб-тэхналогіях, мець дакладнае ўяўленне пра тое, якія задачы ставіць перад сабой партал, на якую мэта-вую аўдыторыю арыентаваны. Каб спраўляцца з прафесійнымі абавязкамі, пажадана валодаць англійскай мовай.


Трывога
Сонца яшчэ не ўзышло. Начны туман, чапляючыся за пушы-стыя елкі, ціха спаўзаў на зямлю. Лес прытаіўся, заціх.
Прадчуванне незразумелай трывогі глыбока закралася ў ду-шу лесніка. Ён выйшаў на ганак, прыслухаўся. Здалёк пачуў-ся ціхі, нарастаючы грукат капытоў. Тонкі слых без цяжкасці вызначыў: едуць двое. Ляснік здзівіўся. У гэтых далёкіх глухіх мясцінах усё радзей з'яўляліся людзі. Стары даўно ўжо нікога не бачыў. Ён вартаваў княжацкі лес, а дакладней — жыў у ім. Людзі забыліся на старога, а ён забыўся на людзей. Жывучы ся-род прыроды, птушак і звяроў, ён навучыўся разумець іх лепш, чым людзей. Без слоў. Ды і навошта словы, з кім гаварыць? Вясною бачыў, як плачуць бярозы, як ажывае лес, а ўвосень чуў, як жоўта-чырвонае лісце, ахутваючы зямлю, напявае ёй развітальную калыханку.Тым часам тупат набліжаўся. На паляне з'явіліся княжацкія служкі.



У самалёце
Самалёт загудзеў, лопасці вінта закруціліся і сталі здавацца празрыстымі. Разганяючыся па ўзлётнай паласе, самалёт ка-ціўся, падскокваў, як на дробных каменьчыках. Потым ада-рваўся ад зямлі, падгроб пад сябе шасі.
Меншалі дамы, выцягваліся дарогі. Вось убаку застаўся го-рад, паплылі, быццам лёгкі дым, першыя аблокі.
Пасажыры ў салоне адпачывалі: нехта разгарнуў газету, хтось-ці драмаў, адкінуўшы галаву на спінку крэсла.
Цяпер самалёт плыў над аблокамі, якія белымі гурбамі ля-жалі аж да гарызонту. Над вялікімі аблокамі плылі маленькія, і здавалася, што гэта вецер гоніць мяцеліцу. Белае покрыва час ад часу прарывалася, адкрываючы глыбокія калодзежы з невя-лікімі вёсачкамі на дне. У акно біла сонца, а неба было ярка-сі-няе зверху, блакітнае пры гарызонце.
Потым аблокі пагусцелі, пацямнелі, на круглую шыбу акна ўпалі кроплі дажджу. Кроплі ляцелі павольна, нібы ў замару-джанай кіназдымцы, асядалі на шкло.
Па праходзе, трымаючы ў руках паднос з цукеркамі, ішла сцюардэса, апранутая ў сінюю форму.


Мядзведжая падзяка
Адна жанчына пайшла жаць лён, пасеяны каля лесу. Жняя папрацавала, а потым вырашыла падсілкавацца. Раптам за-крычалі жанчыны на іншых нівах і кінуліся ў бок вёскі. Калі жняя ўзняла галаву, то ўбачыла каля сябе мядзведзя, які стаяў на задніх лапах. У постаці звера, які нагадваў стомленага чала-века, не было нічога варожага. Жанчына заўважыла, што адну лапу мядзведзь трымае вельмі асцярожна. Жняя асмялела, па-дышла бліжэй да звера. Толькі цяпер яна ўбачыла стрэмку, забітую глыбока ў лапу, і выцягнула яе. Потым сваёй белай хусцінкай жанчына перавязала рану. Мядзведзь павярнуўся, смешна перавальваючыся, пайшоў у лес.
Зранку жанчына зноў пайшла на сваю ніву. Дажала лён і збі-ралася ісці дадому, як раптам убачыла мядзведзя. Звер пады-шоў зусім блізка. Жанчына заўважыла ў яго пярэдніх лапах кавалак бяросты, а ў ёй — духмяны ліпавы мёд. Мядзведзь апус-ціў ношу на зямлю і паплёўся ў лес. Жняі падалося, што звер ёй пакланіўся.



Няудалае паляванне
Людскі паток віраваў каля новай, як казаў бацька, Спаскай царквы. Да яе туліліся драўляныя прыбудовы — манастырскія келлі. Навокал стукалі сякеры цесляроў, а побач, у спецыяльна адведзеным месцы, муляры мясілі вапну, рабілі раствор і рых-тавалі тонкую пляскатую цэглу.
Ідучы паўз пляцоўку, на якой сохла на сонцы сырая цэгла, Андрэйка ўбачыў вялізнага шэрага ката. Ён схаваўся за кучаю будаўнічага друзу і цікаваў за вераб'ямі, якія скакалі па цэгле, пакідаючы на ёй адбіткі сваіх маленькіх тонкіх лапак. Вось адзін верабейка неасцярожна наблізіўся да ката. Маланкавы скачок — і шэры разбойнік прымусіў усю чародку падняцца ў паветра. Кату не пашанцавала. Толькі на цаглінках побач з ма-ленькімі птушынымі трохкутнічкамі засталіся глыбокія, крыху размазаныя каціныя кіпцюры. Бацька засмяяўся.
— Вось і кот прыклаў лапы да будоўлі, — сказаў ён. — Вы-сахне цэгла і ляжа ў сцены царквы разам са слядамі няўдалага палявання.


На рыбалцы
Я ляжаў і глядзеў на маленькага жучка, які марудна, але настойліва пасоўваўся наперад. Раптам ззаду адазваўся сын суседа. Размахваючы рукамі, ён расказаў, як агромністы карп павалок у сажалку яго вуду.
Я палез у ваду. Вудзільна было ўжо на сярэдзіне азярца. Калі я, падплыўшы, плаўна пацягнуў вудзільна да берага, рыбіна чамусьці не ўпарцілася. Відаць, за гэтыя хвіліны прымарылася. Праўда, потым яна ледзь не вырвала ў мяне з рук арэхавы прут. Я пачакаў, пакуль рыбіна супакоіцца, і павалок далей. 3 вады вынырнула чОрная спіна. Карп віхлянуўся ўправа, затым улева, а пасля, разразаючы ваду, кінуўся за мною наўздагон.
Я асцярожна вывалак рыбіну на пясок, загадаў малому, каб моцна трымаў вудзільна. А сам наматаў на руку леску і павалок здабычу далей ад вады.
Вакол рыбіны сабраўся натоўп цікаўных. Яны цмокалі язы-камі і зайздросцілі мне і малому. Карп меў добрых паўметра і цягнуў на пяць кілаграмаў.



На лыжах
Што можна параўнаць з той радасцю, якую адчуваеш, калі ў марозны студзеньскі дзень імчышся на лыжах з крутога ўзгор-ка! Здаецца, цябе нясуць наперад нябачныя крылы. Вецер, што нядаўна дзьмуў у спіну, раптам павярнуўся табе насустрач і б'е снегавым пылком у разгарачаны твар, тонкім посвістам аддаец-ца ў вушах. Сэрца заходзіцца ад хуткасці і адчування неабдым-нага прастору. Шпарчэй струменіць у целе кроў, і кожны твой мускул спружыніць, наліваецца новай сілай.
У аколіцах вёскі Селішча, куды прыехаў Рыгорка на зімовыя канікулы, шмат узгоркаў, зручных для лыжнікаў. Поле за вёс-кай нагадвае хвалістае мора, нібы застылае ў час шторму. Кру-талобыя і пакатыя ўзгоркі ўздымаюцца адзін за адным і цягнуц-ца аж да лесу, што цёмнай сцяной закрывае далягляд.
Лыжы ў Рыгоркі новыя. Трэба мець вялікі спрыт, каб ут-рымацца на іх. З'язджаючы па адхоне, Рыгорка ўбірае га-лаву ў плечы і моцна сціскае кійкі, каб паспець затармазіць.


Книги дапамагаюць падарожничаць
Многія з нас любяць падарожнічаць. Адных клічуць далёкія краіны, жаданне пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі і куль-турай. Іншых найперш цікавіць прырода, і яны гатовыя ры-зыкаваць сваім жыццём, толькі б на ўласныя вочы ўбачыць рэдкую жывёлу.
Відавочна, аматараў вандровак у свет дзікай прыроды значна менш. Але ў трапічным лесе, ці гарачай пустыні, ці ў бяскрай-нім акіяне — усюды нас чакае шмат незабыўнага і нават, на першы погляд, неверагоднага.
На жаль, каб пабываць усюды, дзе хочацца, не хопіць жыц-ця. I тут на дапамогу прыходзяць кнігі. Вядома, яны не могуць замяніць рэальную вандроўку. Але, з іншага боку, ніякая ван-дроўка не дасць табе столькі цікавых звестак, колькі даюць кнігі, бо звесткі гэтыя спецыялісты збіраюць стагоддзямі. А пер-шым вучоным, хто пачаў усур'ёз цікавіцца жыццём жывёл, быў Арыстоцель, які жыў у чацвёртым стагоддзі да нашай эры. Яго праца «Гісторыя жывёл» паклала пачатак вельмі цікавай навуцы, якая называецца заалогіяй.



Кругасветнае падарожжа
Кожны чалавек за сваё жыццё дорыць вечнасці хоць адно кругасветнае падарожжа.
Толькі робіць гэта кожны па-свойму. Адзін ідзе па зямлі як гаспадар. Пад ім, нібы кладкі, спружыняць* прагінаюцца даро-гі. Яго кругасветнае падарожжа — штодзённая праца. Чалавек робіць яго то з плугам, то з касою, а то на возе, звозячы з лугу першы ўкос духмянага краскавага лета.
У другога ледзь-ледзь хапае жыцця і на адно кругасветнае падарожжа. Ён вытоптвае ў траве сцежкі, якія злучаюць яго хату са студняю, студню — з хлевам. Але чалавек непрыкметна натэпвае сваё кругасветнае падарожжа.
У трэцяга кругасветных падарожжаў хоць адбаўляй. Але робіць ён іх у мяккіх вагонах хуткіх цягнікоў.
Мае кругасветныя падарожжы не былі такія, якімі прынята іх лічыць. Я круціў свае сорак тысяч кіламетраў па шчодрай зямлі маіх прадзедаў. Мне не трэба было перад падарожжам садзіцца за вывучэнне чужой мовы: з лясамі, вёскамі, гарадамі мы гаварылі на нашай мове.


Мастак
На гэтай гродзенскай вуліцы было найболей дрэў і найболей лісця. Людзей было таксама шмат. У адным месцы нават натоўп утварыўся.
Паволі праціскаюся скрозь жывую сцяну і ў здзіўленні спы-няюся: мастак працуе. Гэта ён сабраў столькі людзей! Стаялі і ва ўсе вочы глядзелі, што надумаў тварыць сваім пэндзлем майстар. А мастак нібы і не бачыў нікога. Ён стаяў перад маль-бертам і пісаў эцюд, у цэнтры якога меўся быць блакітны дамок Элізы Ажэшкі.
На палатне з'яўляліся ўсё новыя і новыя дэталі. Вось ужо над сценамі бляшаны дах. Сонечныя промні, адскочыўшы ад яго, ціха кладуцца на зямлю, дзе кветкі на клумбах не па-асенняму яркія. Зноў некалькі няўлоўных рухаў — і над дзвярамі вырас балкончык з вітымі жалезнымі парэнчамі. Яшчэ некалькі ўзма-хаў — і з'явіліся вокны, а насупраць — бухматыя каштаны.
Пастаяўшы каля мастака, я захацеў зайсці ў блакітны дамок, паглядзець, як жыла і думала пра лепшы час наша знакамітая зямлячка.



Сувенир
Слоніка з сандалавага дрэва падарыў мне ў паўднёвай Індыі Святаслаў Мікалаевіч Рэрых. Сказаўшы пры гэтым, што чым даражэйшы госць, тым меншы павінен быць слонік, бо звычай такі. Мой маленькі, але бываюць і меншыя. Аднак пра радасць знаёмства з абаяльным чалавекам, выдатным мастаком і сынам вялікага мастака мой слонік гаворыць мне многа.
Русалачку, што самотна, журботна сядзіць на ўзбярэжным валуне, я купіў у адным з падарожжаў сам. I яна мне нагадвае не толькі пра зболыпага ўбачаную Данію, яе раскошны Капен-гаген, але і пра шчасце майго дзіцячага захаплення казкамі Андэрсена.
Ярка-стракаты гліняны пеўнік прывезены з Партугаліі. 3 гэ-тым сімвалічным пеўнікам ва ўспамінах стаіць дарога берагам акіяна, пальмы з соснамі ўперамешку, а пад імі, у сонцы, зусім ужо нечакана, зусім па-нашаму расквітнелы верас. Нават зда-ецца часамі, што пеўнік калі-небудзь возьме ды, нарэшце, ку-карэкне.