среда, 29 мая 2013 г.


Запаветны куточак
Ёсць у вёсцы Янкавічы Расонскага раёна цудоўнае месца, якое нікога, хто калі-небудзь пабачыў яго, не можа пакінуць абыякавым. На беразе Дрысы, раскінуўшы свае вершаліны,' ста-яць дубы. Стаяць, упусціўшы магутныя карані свае ў родную цёплую зямельку.
Пра гэтыя дубы ёсць у народзе паданне. У канцы дзевятнац-цатага стагоддзя жыў на беразе рэчкі ў прыгожым сваім маёнт-ку контр-адмірал Паўночнага флоту Павалішын. Паданне, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне, на жаль, не захавала для нас імя і імя па бацьку гэтага легендарнага чалавека.
Мясцовая жыхарка расказала, што менавіта пан недзе ў ся-рэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя пасадзіў спачатку першы, а потым другі дуб. Павалішын садзіў іх з нагоды нараджэння сваіх сыноў, каб тыя раслі такімі ж магутнымі, каб маглі паста-яць за сябе і за Радзіму.
Кожны, хто пабываў тут, каля дубоў, уражаны відовішчам. Завітайце, калі ласка, у гэты запаветны куточак, каб на свае вочы пабачыць векавую велічную прыгажосць.



Князь-возера
Возера было велічэзнае, як мора, а пасля пачало сохнуць, змяншацца і ўрэшце зрабілася зусім маленькім. Людзям жыць стала лепей, а рыбам горш. I вось астравок пасярэдзіне гэтага маленькага люстэрка вадьі аблюбаваў князь Алелькавіч-Слуцкі з роду Альгерда. Пабудаваў тут замак і стаў княжыць. Але рас-перазаўся так, нібы над акругаю панаваў не чалавек, а д'ябал. А людзі цярпелі, мучыліся. Аднойчы праходзіў міма мудры па-дарожнік, які ўсё ведаў. I сказаў ён, што зладзействам князя не будзе мяжы, пакуль людзі будуць іх цярпець. Аднак ніхто яго не паслухаў.
А князь лютаваў. Узненавідзеў брата і пасадзіў яго ў вечна мокрыя падзямеллі замка, якія былі ніжэй за ўзровень возера.
Але прыйшла мяжа цярпення зямлі. У адну ноч пачалі біць шалёныя маланкі, грымець перуны, аж калацілася цвердзь. Замак і ўсё наваколле пачалі правальвацца ў воды возера. Так, калі верыць легендзе, і ўтварылася Князь-возера.

Комментариев нет:

Отправить комментарий