четверг, 30 мая 2013 г.


Свицязь
Дзівоснай кропляй-расінкай ляжыць у цэнтры Навагрудска-га ўзвышша за пяць кіламетраў ад вёскі Валеўка возера Свіцязь. Возера мае плошчу каля ста сямідзесяці гектараў. Форма яго амаль акруглая. Найболыпая глыбіня — пятнаццаць метраў.
Жвавенькая рачулка Сваротва выцякае з возера. Пэўна, ніхто лепш за яе не ведае Свіцязь, бо яна ў яго адзіная, свая. Болын няма ні рэчак, ні ручаёў, якія б выцякалі або ўпадалі ў Свіцязь. Пяшчотнай і чулай выцякае рачулка з возера і спявае яму жаў-руком, спявае, цешыць і радуе сваёй міласэрнасцю, рухавас-цю, няўрымслівасцю. I Свіцязь у захапленні ад жыцця. Ловіць воблачкі-пушынкі, купае сонца ў сваёй купелі, узіраецца, усмі-хаючыся, у вячыстыя карункі дрэў, якія шырокім, багата вы-шытым поясам атуляюць яго.
Возера Свіцязь разам з навакольнымі лясамі — помнік пры-роды. Тут шмат самых розных парод дрэў. Растуць яны змеша-на. Дуб, елка, граб з ясенем, клёнам. Асіны ж наневялікіх плош-чах любяць расці разам з сасоннікам, алешнікам, бярэзнікам.



Пачатак жнива
Камбайны, цяжка пакалыхваючыся, адзін за адным выходзі-лі з машыннага двара. Нечакана вялікія, святочныя пад сонцам, над жоўтаю збажыною, яны ішлі роўна, як на парадзе.
Вера не магла стрываць, каб не ўсміхнуцца, гледзячы з-пад рукі на камбайнавую калону.
3 узгорка добра было відаць, як на далоні, і камбайны, і поле.
Інжынер коратка пазіраў на Веру і таксама ўсміхаўся, але было відно, што ён хвалюецца: па шчоках раз-пораз перакоч-валіся жаўлакі.
Тут жа моўчкі, стомлена неяк стаяў, абапёршыся на крыло машыны, старшыня. Побач з ім — малады, незагарэлы ўпаўна-важаны з раёна.
Першы камбайн на павароце дарогі сышоў з яе, прыпыніўся. Паплыла ўніз жатка, і камбайн павёў паўз дарогу першую па-ласу жніва.
Услед гэтак жа ўпэўнена, роўна пачалі сыходзіць з дарогі і астатнія камбайны. За імі адкрывалася шырокая паласа зжа-тага поля, на якім выстраіліся ў рад копы саломы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий