четверг, 30 мая 2013 г.


Книги дапамагаюць падарожничаць
Многія з нас любяць падарожнічаць. Адных клічуць далёкія краіны, жаданне пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі і куль-турай. Іншых найперш цікавіць прырода, і яны гатовыя ры-зыкаваць сваім жыццём, толькі б на ўласныя вочы ўбачыць рэдкую жывёлу.
Відавочна, аматараў вандровак у свет дзікай прыроды значна менш. Але ў трапічным лесе, ці гарачай пустыні, ці ў бяскрай-нім акіяне — усюды нас чакае шмат незабыўнага і нават, на першы погляд, неверагоднага.
На жаль, каб пабываць усюды, дзе хочацца, не хопіць жыц-ця. I тут на дапамогу прыходзяць кнігі. Вядома, яны не могуць замяніць рэальную вандроўку. Але, з іншага боку, ніякая ван-дроўка не дасць табе столькі цікавых звестак, колькі даюць кнігі, бо звесткі гэтыя спецыялісты збіраюць стагоддзямі. А пер-шым вучоным, хто пачаў усур'ёз цікавіцца жыццём жывёл, быў Арыстоцель, які жыў у чацвёртым стагоддзі да нашай эры. Яго праца «Гісторыя жывёл» паклала пачатак вельмі цікавай навуцы, якая называецца заалогіяй.



Кругасветнае падарожжа
Кожны чалавек за сваё жыццё дорыць вечнасці хоць адно кругасветнае падарожжа.
Толькі робіць гэта кожны па-свойму. Адзін ідзе па зямлі як гаспадар. Пад ім, нібы кладкі, спружыняць* прагінаюцца даро-гі. Яго кругасветнае падарожжа — штодзённая праца. Чалавек робіць яго то з плугам, то з касою, а то на возе, звозячы з лугу першы ўкос духмянага краскавага лета.
У другога ледзь-ледзь хапае жыцця і на адно кругасветнае падарожжа. Ён вытоптвае ў траве сцежкі, якія злучаюць яго хату са студняю, студню — з хлевам. Але чалавек непрыкметна натэпвае сваё кругасветнае падарожжа.
У трэцяга кругасветных падарожжаў хоць адбаўляй. Але робіць ён іх у мяккіх вагонах хуткіх цягнікоў.
Мае кругасветныя падарожжы не былі такія, якімі прынята іх лічыць. Я круціў свае сорак тысяч кіламетраў па шчодрай зямлі маіх прадзедаў. Мне не трэба было перад падарожжам садзіцца за вывучэнне чужой мовы: з лясамі, вёскамі, гарадамі мы гаварылі на нашай мове.

1 комментарий: