среда, 29 мая 2013 г.


Вугор
У Нарачы, як і ў іншых азёрах і рэках Балтыйскага басейна, водзіцца розная рыба. Але найболын цікавая, вядома, вугор. Доўгі, змеепадобны, тоўсты, ён не проста адна з самых смач-ных нашых рыб, але і самая незвычайная. Ён можа прапаўзці невялікую адлегласць ад вадаёма да вадаёма. Рыбакі з тых мяс-цін, дзе ён водзіцца, расказваюць, што ў вельмі росныя ночы вугор выпаўзае на палі есці гарох. Калі прыходзіць час класці ікру, вугор плыве са свайго возера ці рэчкі ў вялікую раку, пасля ў Балтыку, адтуль у Атлантычны акіян і ўрэшце дасягае змрочных глыбінь Саргасава мора. Менавіта там з ікры выво-дзяцца лічынкі, спачатку зусім празрыстыя, і плывуць назад, на радзіму. Шлях цягнецца многія месяцы, вугры сталеюць. I ўрэшце, ужо амаль дарослыя з'яўляюцца ў той рацэ, у тым возеры, адкуль калісьці іхнія бацькі накіраваліся ў свой доўгі шлях.



Ластауки
У нашай вёсцы хадзіла пагалоска: у вырай, у далёкія і цё-плыя краіны журавы пад сваімі шырокімі крыламі нясуць ла-ставак. Пасля даведаўся, што гэта няпраўда. Яны самі, на сваіх крыльцах ляцяць восенню ў цёплыя краіны зімаваць. Ластаўкі спрытнейшыя, болын імклівыя за журавоў. Дык навошта ім жураўліныя крылы?
Прыляталі з выраю ластаўкі пазней за журавоў, нават пазней за марудную зязюлю, якая прыносіць у свой родны бор цёплую вясну.
Прыляцеўшы, адразу браліся за работу. На апошні вянец сця-ны, пад дах нашай старэнькай хаты яны ў дзюбах насілі гразь, гліну, саломінкі, валасінкі, пярынкі. Усё гэта ўласнай слінаю змочвалі, склейвалі, майстравалі сваё круглае гняздзечка. Яно ўжо было гатова, але шчырыя работніцы кудысьці яшчэ адлу-чыліся, а праз дзірачку ў ластаўчына гняздзечка праціснуўся верабей. Гэта ён нібыта паглядзець, пацікавіцца, павучыцца ў ластавак, як трэба рабіць гнёзды. Паглядзеў, павучыўся — вылятай! А ён сядзіць. Прыляцелі ластаўкі, а ў іх маленькай хацінцы няпрошаны госць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий