четверг, 30 мая 2013 г.


Японская ружа
Вясна спазнілася. Лісця і кветак чакалі доўга нават і тут, на поўдні. I таму, калі пры горнай сцяжыне зацвіла нарэшце японская ружа, многім хацелася спыніцца пад гэтым дрэўцам і пастаяць. Кветкі японскай ружы маленькія. Калі павісне на нераскрытым бутончыку дажджавая кропля, то яны амаль абое роўныя, абое ружовыя ў ранішнім сонцы.
Калі я, падымаючыся ў горы або вяртаючыся ў горад, спы-няўся на хрусткай дарожцы і любаваўся безліччу гэтых кве-тачак, яны мне здаваліся дзецьмі вялікіх, сапраўдных ружаў. А яшчэ адно. Праз голле і кветкі гэтага райскага дрэва вельмі добра і дзіўна было глядзець на далёкі белы Эльбрус.
У мностве кветак урачыста і заклапочана звінела не меншае мноства пчол. Грэла доўгачаканае сонца. Зверху спявалі жа-варанкі, у дрэвах гулліва пераклікаліся берасцянкі. У сонцы раставала, як нябачны мёд, духмянасць новай вясны. А пры сцяжыне, як сімвал абнаўлення, стаяла юнае, нікім не кранутае дрэўца.



Маленькая хвойка
Вясною, як пачынаў ажываць свет, выбілася з зямлі тонень-кая травінка. Гэта добрае, яснае сонейка выклікала яе да жыц-ця. Беднае зярнятка, з якога вырасла травінка, згубіла ўжо ўся-кую надзею ўбачыць калі-небудзь белы свет: так было цёмна яму ў зямлі пад снегам. I ўсё ж такі дачакалася. I цікавая з яго вырасла травінка. Маладая раслінка стаяла на ўскрайку лесу. Стары лес закрываў яе ад паўночных вятроў і даваў ёй цяпло і зацішак. Яна была такая маленькая, такая нязначная, што ніхто нават не пазіраў на яе і не цешыўся з яе, нягледзячы на тое, што гэтае маленькае стварэнне ўяўляла сабою асобны кут жыцця, разумна і мудрагеліста зроблены.
Так пачынала жыццё маладая хвойка, так сустракала яна кожную новую з'яву. А кожны дзень, кожны момант непрымет-на аддалялі яе галоўку ад зямлі і адкрывалі ёй новыя і новыя з'явы і малюнкі навакольнага свету.

Комментариев нет:

Отправить комментарий