четверг, 30 мая 2013 г.


Белавежская пушча
Белавежская пушча — адзін з самых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны ён на паўднёвым захадзе Беларусі, уздоўж мяжы з Полынчай, на водападзеле басейнаў За-ходняга Буга, Нёмана, Прыпяці, за шэсцьдзясят кіламетраў ад Брэста. У межах Беларусі плошча Белавежскай пушчы — амаль сто сорак пяць тысяч гектараў. Назву сваю пушча атры-мала, магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у трынаццатым стагоддзі. На працягу стагоддзяў пушча з'яўлялася месцам княжацкага і каралеўскага паля-вання. 3 сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя Белавежская пуш-ча — адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Пасля Першай сусветнай вайны зуброў у пушчы не засталося. 3 тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятага па тысяча дзевяцьсот трыццаты год у Германіі і Швецыі было закуплена сем зуброў для Белавеж-скай пушчы. У тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят сёмым годзе — запаведна-паляўнічай гаспадаркай. Цяпер у пушчы звыш ста васьмідзесяці зуброў.
Калі апынешся ў белавежскім лесе, здзіўляешся яго прыга-жосці!



Нарач
Нарач — самае вялікае возера Беларусі. Плошча яго — восем-дзесят квадратных кіламетраў. Найболыная глыбіня — пяць-дзясят метраў. Знаходзіцца яно на паўночным захадзе Мінскай вобласці.
Нарач адносіцца да азёр, якія не зарастаюць раслінамі. Вада ў гэтых азёрах чыстая, багатая на кісларод. У іх адбываецца безупынны рух вады ад ветру, ад глыбінных плыняў. Дзяку-ючы гэтаму прыбярэжная паласа не ператвараецца ў балота, возера застаецца чыстае і адкрытае. Над Нараччу амаль заўсёды дзьмуць вятры.
На паўднёвым усходзе з возера выцякае рэчка Нарач, якую мясцовыя жыхары называюць Нарачанкай. Звілістай стужкай прабіраецца яна сярод балота, якое зарасло хмызняком і чаро-там, у раку Вілію.
На поўначы бераг возера закругляецца, набываючы форму чашы, да краёў напоўненай вадой. 3 усходняга боку віецца паўз возера дарога, абапал якой высяцца сосны, расце ядловец. Спра-ва цягнецца сухі сасновы бор. Злева наступаюць на бераг хвалі.
На паўднёвым беразе лясоў няма. Да вады спускаюцца спа-дзістыя ўзгоркі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий