четверг, 30 мая 2013 г.


На беразе Нарачы
Я стаю на высокім беразе Нарачы і гляджу на бязмежны бла-кітны прастор, які зліваецца на даляглядзе з небам. Пад нагамі сухая глеба, пакрытая кустамі ядлоўцу, верасам, чаборам. Кры-ху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж. Вада каля берага зеленавата-блакітная, чыстая і празрыстая. Далей ад берага яна здаецца сіняй.
Мядовы пах чабору і верасу змешваецца з густым настоем нагрэтай сонцам хвоі. У паветры ніводнай пылінкі. Нідзе яшчэ не даводзілася мне дыхаць такім чыстым паветрам. Грудзі шы-рацца, лёгкія глыбока ўдыхаюць смалісты водар.
Каля самага берага б'е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадой. Вясёлым ручайком струменіць яна ўніз, злі-ваючыся з вадою возера.
Такіх крыніц тут многа. Вада ў іх гаючая, карысная для зда-роўя. Піць яе — асалода! Вадаў Нарачы безупынна напаўняецца шматлікімі крыніцамі як па берагах, так і на дне возера, і таму ўзровень яго ніколі не зніжаецца.



Возера Свицязь
Жыццё пакінула нам шмат сведкаў мінуўшчыны. Сярод іх і помнікі прыроды: дрэвы, камяні, азёры, лясы, паркі, цэлыя прыродныя комплексы. 3 імі звязана мінулае народа, памяць людская пра лепшых яго сыноў і дачок, пра адметныя падзеі, авеяныя легендамі.
Свіцязь — ціхае ласкавае возера, што так утульна лягло па-між задуменнага лесу. Ніцыя вербы мочаць доўгія косы ў цёп-лай вадзе. Мурожныя берагі падступаюць да возера, абрываюц-ца і пераходзяць у светлы пясочак. Яго лашчаць лёгкія хвалі, што серабрацца ў промнях летняга сонца. «Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду, ляжыць паміж дрэваў цяністых», — пісаў Адам Міцкевіч.
Свіцязь нікога не пакідае абыякавым. Возера захапляе, за-чароўвае, злучае мінулае і сучаснае. Тут ты нібы адчуваеш сваю сувязь са стагоддзямі, нібы ты жыў у тыя далёкія часы. Невы-падкова возера авеяна легендамі, услаўлена паэтамі, апета ў пес-нях. Яно надзелена незвычайнай прыгажосцю, то радаснай, то самотнай і ціхай, то бунтарскай. У ім жыве душа Беларусі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий