четверг, 30 мая 2013 г.


Баравички
Першы баравічок я заўважыў выпадкова. Сііачатку мінуў тое месца, дзе ён рос. Калі азірнуўся, убачыў светла-карычневы капялюшык, які выглядаў з-пад ялінкі. Вярнуўся, стаў перад баравічком на калені, асцярожна змахнуў з капялюшыка зямлю з ігліцай. Нахіліўшыся, не беручы баравічка ў рукі, пацалаваў яго. Кажуць, грыбоў знойдзеш столькі, колькі разоў пацалуеш першы грыб. Не дастаючы з зямлі прыгажуна, я агледзеўся. Ён жа тут не адзін! Баравічкі, падобныя адзін да аднаго, нібы браты, задзіралі галовы.
Шмат сустракаў я палявых баравікоў, ці чорнагаловікаў, аднак усе яны былі паточаныя. Трапляліся мне і свінушкі, якія ў дзяцінстве я насіў з лесу кашамі. Свінушкі ў нас вымочва-юць і соляць. Аднак я, прачытаўшы недзе, што яны атрутныя і шкодныя, абыходжу іх.
А тут чысценькія, прыгожанькія, роўненькія баравічкі! Я доўга стаяў на каленях і, ахоплены нейкім дзіўным пачуц-цём замілавання і радасці, не мог адарваць вачэй ад палянкі.



Дубы-асилки
У час касьбы, калі мы адпачывалі пад магутнымі дубамі, мой дзядуля доўга глядзеў на таўшчэзны ствол аднаго з іх. Потым падышоў да маўклівага волата і, задраўшы галаву, некалькі хвілін уважліва пазіраў на густую вершаліну дрэва.
Прыкладна паўстагоддзя назад на месцы сенакосу была не-пралазная багна. Толькі там-сям пагойдвалі голлем дубы-асілкі. Здавалася, яны пільна сачылі за парадкам на абшарах, адведзе-ных ім прыродай. Мой дзядуля, які тады быў падлеткам, касіўса сваім бацькам на гэтым месцы. Калі яны селі абедаць пад дубамі, малады касец пачаў скардзіцца, што ён вельмі стаміўся. Бацька параіў сыну дакрануцца да самага магутнага дуба, каб атрымаць яго сілу.
Дзядуля заўважыў, што за пяцьдзясят гадоў дрэвы трохі па-таўсцелі ды ўзняліся ўверх на метр-другі.
Дубы — вечныя дрэвы. Некалькі пакаленняў людзей змя-нілася з таго часу, як выраслі дубы на гэтым месцы. А дрэвы, па-ранейшаму велічныя, то ціха шумяць аб нечым, то грозна размаўляюць з навальніцамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий