среда, 29 мая 2013 г.


Беларуская песня
Калісьці вельмі даўно жыў на нашай зямлі люты пан. Ад цямна да цямна працавалі на яго людзі, а яму ўсё было мала. Аднойчы ён вырашыў паглядзець, ці хутка скончыцца жніво. Толькі мінуў лес, чуе: гучыць над полем песня. Ды такая жа-ласлівая, сумная. Прыслухаўся пан да слоў і пачуў: клянуць жнеі пана.
Страшэнна раз'юшыўся, пачуўшы гэта, пан. Паслаў ён сваіх паслугачоў-аканомаў шукаць, хто склаў песню. Падказалі яны свайму ўладару, што дзесьці ў лесе жыве дзіўны хлопчык-музьі-ка. Няйначай як той хлапчук і склаў песню жнеям.
Загадаў пан злавіць маладога музьіку. Тры дні і тры ночы шукалі панскія слугі хлапчука. Нарэшце здарожыліся, прысе-лі адпачыць. Раптам чуюць: спявае хтосьці. Шапнуў тут адзін панскі служка другому, што гэта, пэўна, непакорны музьіка. Другі запярэчыў яму, што гэта, мабыць, жаўрук у небе звініць.
А трэці прыпаў вухам да зямлі і кажа:
— Гэта ж сама зямля спявае!



Легенда кахання
Сустрэліся неяк юнак і дзяўчына. Суджана было ім спаткац-ца, моцна пакахаць адзін аднаго, ды не выпаў лёс застацца на ўсё жыццё разам. Заўважыў красуню адзін мецэнат1 з радзі-вілаўскіх палацаў. I вырашыў забраць прыгожую дзяўчыну іграць у панскім тэатры.
Пахіліліся ў горы юнак і дзяўчына. Пра жаніцьбу нельга было і думаць. I вось аднойчы юнак і дзяўчына спаткаліся, каб разлучыцца назаўсёды. Ніхто не чуў і не ведае, колькі слоў было сказана ім, колькі слёз пралілося з яе вачэй. Толькі дуб і сасна, што раслі побач, былі сведкамі гэтай сустрэчы. Нават іх праняў пякучы боль чалавечых сэрцаў, апёк агонь нязведанага пачуц-ця. У жальбе і спачуванні людскому гору дрэвы міжволі пахі-нуліся адно да аднаго, перапляліся стваламі ў цесным абдым-ку, нібыта шчаслівыя ад таго, што ім не пагражала пакутлівая гадзіна расстання. Так і засталіся стаяць, перашэптваючыся ў кронах, поўныя таямнічага пачуцця.

Комментариев нет:

Отправить комментарий