четверг, 30 мая 2013 г.


Каралева агарода
Шмат стагоддзяў таму ў далёкай краіне Перу індзейцы ўпер-шыню пачалі вырошчваць бульбу. Пройдзе шмат часу, і насель-нікаў Беларусі суседзі на побытавым узроўні і бяскрыўдна будуць называць бульбашамі. Якраз з-за любові да гэтай самай бульбы, якую сёння вырошчваюць амаль у кожным вясковым агародзе.
У Еўропу бульба трапіла ў шаснаццатым стагоддзі. Доўгі час яе ўспрымалі як дэкаратыўную расліну.
У канцы сямнаццатага стагоддзя ў Рэчы Паспалітай з бульбы навучыліся гатаваць смачныя стравы, хоць яны і выглядалі на той час на магнацкім стале экзатычна.
Беларусы пачалі спажываць бульбу ў другой палове васям-наццатага стагоддзя. Спачатку яна лічылася далікатэсам, які мае права займаць месца толькі на багатым стале, але даволі хутка пасевы яе пачалі пашырацца. Праўда, просты люд паста-віўся да невядомай расліны, якую празвалі «землянымі яблы-камі», досыць насцярожана.
Аднак ужо ў дзевятнаццатым стагоддзі бульба ўпэўнена за-ваявала беларускія агароды. Дарэчы, тады ж з'явіліся і першыя ўласнабеларускія гатункі бульбы.



Батаничны сад
Мы пераходзім незнаёмую вуліцу і трапляем у прыродны музей, так мне хочацца назваць Батанічны сад у Мінску. Пад высокім небам знаходзіцца чароўны куточак зямлі, плошчай у сто пяцьдзясят тры гектары. Здаецца, тут сабрана ўся краса Беларусі, тут сама наша цудоўная краіна ў мініяцюры.
Нас сустракае зялёны дыван майскай траўкі, кожная сцяблін-ка якой буяе вясновымі народзінамі. А на гэтай шалёнай мала-дой зеляніне, як зорачкі на небе, зіхацяць пяшчотныя маргарыт-кі. Утульная бярозавая алея выводзіць нас да царства бэзавых раслін-кустоў. Своеасаблівая зямная вясёлка стварае настрой адпаведна сваім колерам: ліловы, беласнежны, з блакітным ад-ценнем, ружовы, пурпурны, фіялетавы. У гэтым прыродным музеі ёсць нават гібрыдныя сарты саджанцаў з нацыянальнымі назвамі: Беларускія зоры, Мінчанка, Зорка Венера, Свіцязянка1.
Батанічным садам можна цешыцца гадзінамі і днямі. Тут з задавальненнем хочацца гартаць жывыя старонкі Чырвонай кнігі. Тут лёгка дыхаецца і трывожна думаецца пра жывую і крохкую прыроду нашай зямелькі.

1 комментарий: