среда, 29 мая 2013 г.


Рысь
У лясных гушчарах хаваецца рысь — дзікая лясная кошка.
Рысь добра ведае пратаптаныя ў снезе сцежкі, па якіх хо-дзяць алені. Вось яна спынілася ля дрэва, зацярушанага снегам. Зараз драпежніца ўзбярэцца на сук, што звісае над сцежкай, і будзе ляжаць нерухома, цярпліва чакаючы, калі тут пойдуць алені. Калі алень будзе адзін, рысь адразу кінецца на яго. Калі іх будзе некалькі, яна прапусціць першых і кінецца на апошняга.
Хоць рысь і спрытная, і дужая, і хітрая, але зімою нялёгка ёй знайсці здабычу. Зайцы — асноўны корм рысі ўзімку. Шукаю-чы іх, звер падыходзіць часам да чалавечага жылля.
У Лепельскім раёне здарылася такая гісторыя. У студзень-скі вечар чалавек пайшоў у лазню. Перш чым пакласці дровы ў печ, ён захацеў выграбці попел. Раптам з печы выскачыла рысь і, фыркнуўшы, кінулася ў расчыненыя дзверы. Відаць, захаце-лася драпежніцы паспаць у цяпле. Прыцемкам яна пракралася ў незачыненую лазню, дзе і патурбаваў яе гаспадар.



Барсучаняты
У вывадку было трое барсучанят. Усе яны былі вельмі ма-ленькія, сляпыя, з белай шэрсткай. Толькі па абодвух баках мордачкі выразна вылучаліся цёмныя палоскі.
На працягу месяца барсучаняты смакталі матчына малако. Раніцай маці выносіла іх з нары, яны грэліся ў цёплых промнях веснавога сонца.
У маі барсучыха-маці пачала вучыць малых здабываць корм: знаходзіць слімакоў і вусеняў, лавіць мышэй і жабак. Перад паляваннем барсучыха прынюхвалася да вячэрняга паветра. Пераканаўшыся, што небяспекі навокал няма, яна вылазіла з логава. За ёю выскоквалі, штурхаючыся, малыя барсучаняты. I ў траве, і пад кустамі, і ў леташнім лісці — усюды яны знахо-дзілі багатую здабычу. Спажывы вакол многа, а здабываць яе дапамагае барсукам востры нюх, бо зрок у іх слабы.
Падрастаючы, барсучаняты рабіліся болын самастойнымі. Яны ўсё далей адыходзілі ў час начнога палявання ад маці і ад сваёй нары. Раніцай кожны вяртаўся дадому з розных канцоў лесу, праходзячы па два-тры кіламетры.

Комментариев нет:

Отправить комментарий