среда, 29 мая 2013 г.


Думки у дарозе
Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце больш дзіўнае, чым ты? Высокае сонца, белыя хмаркі, як пух, плывуць і плы-вуць адна за адною. Яны родзяцца, сплываюцца ў цёмную хма-ру, завісаюць над полем і лесам, блішчуць маланкамі, трасуц-ца громам, разліваюцца чыстымі халоднымі кроплямі і шчыра льюцца на зямлю.
Мой родны край! Парэзалі цябе вузкія дарогі, чорныя сцеж-кі, рэкі і азёры, лагчыны і балоты, лясы і горы.
А мая дарога ледзь бачнаю шэраю ніткаю ідзе ўсё далей і да-лей. Яна круціцца, абвіваецца вакол курганоў, узбягае на горы, спускаецца ў лагчыны, прападае ў лесе пад жывою страхою высокіх хвой і ялін. Трасе цялежка, падкідае па калдобінах, быццам хоча яна выкінуць мяне пасярод дарогі. Зноў пайшла раўней мая дарога, зноў вачам адкрываюцца новыя абрысы све-ту, іншыя галасы чуе маё вуха, іншыя думкі родзяцца ў маім сэрцы.
Куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?



Пахи лета
Лета для мяне назаўсёды прапахла альховаю карою, з якой мы рабілі кошыкі для ягад. Яно пахла суніцамі, малінамі ды чар-ніцамі, якімі пахлі нашы рукі, вусны і нават шапкі, у якіх назаў-сёды аставаліся пачарнелыя крапінкі ад ягад. Калі мы траплялі на ягадную паляну, то добрымі кузаўкамі рабіліся тады гэтыя шапкі, а для грыбоў — сарочкі з завязанымі рукавамі. Лета пах-не для мяне печанымі на кастры каласамі, свежым сенам, якое яшчэ нядаўна было травою і не паспела ў пунях запыліцца.
Лета — гэта воз непаслухмянага сена. На гэтай высокай, няў-стойлівай капе, моцна ўчапіўшыся за вяроўкі, ляжыш ты. Ты адчуваеш нават самую маленькую няроўнасць каляіны, адчу-ваеш кожны невялікі каменьчык, які трапіць пад колы, бо воз пачынае тады шырока гайдацца, здаецца, вось-вось абернецца. А як замірае ад страху сэрца, калі воз не зможа зноў цвёрда стаць на ўсе чатыры колы! Апамятаешся ўжо толькі на зямлі, засыпаны духмяным сенам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий