среда, 29 мая 2013 г.


Рамонак
Гэту сціплую кветку можна ўбачыць, дзе хочаш. Магчыма таму, што рамонкі такія будзённыя. Празаікі і паэты ў сваіх творах звычайна аддаюць ім менш увагі ў параўнанні з ружай або летуценнай валошкай — гэтым сапраўдным сімвалам паэзіі.
Аднойчы ўлетку я вяртаўся дамоў палямі. Усё вакол страка-цела ад кветак. Рамонкаў, аднак, было няшмат, затое якія яны былі! Якая снежна-цнатлівая белізна пялёсткаў! Якая жаўцізна аксамітнай пупышкі ўсярэдзіне! Балюча было пазіраць на іх. Нібы гэта не кветкі былі, а люстэркі, якія адбіваюць сонца.
Я хацеў сарваць адну і не змог. Тут кветка была на сваім мес-цы, у сваёй стыхіі, сярод сваіх уладанняў, усё наваколле было яе радзімай. А што болын страшнае за тое, калі цябе адарвуць ад радзімы?..
Сапраўднае вялікае сонца ўсё свяціла, неба над галавой усё сінела, маленькія сонцы — рамонкі — усё бялелі. I спружыніла зямля пад нагамі, зямля, на якой было так здорава і так хаце-лася жыць...



Жураулиная песня
У радасці свая вясна, і неабавязкова ёй прыходзіць да чала-века вясной. Ёсць лета і зіма, ёсць дзень і ноч, усход і заход сон-ца. Зімою трашчыць уночы на рэках лёд, гул ідзе высока, а рані-цай ляжаць снягі, ружовыя і чыстыя, як радасць. А ў жытнёвае лета вісіць над зямлёю яблык, пераспелы і светлы, як даўняя журба. Яблык упадзе — надыдзе восень, а восенню хлапчукі пя-куць на полі бульбу, і ўвосень прыходзяць да чалавека ўспаміны пра маленства. Але толькі вясною высока ў небе клічуць радасць журавы. У сакавіку, здараецца, ноччу ідзе дождж, і ў вадасцёч-най трубе грыміць, як гром, абвальваецца намёрзлы лёд.
У сакавіку першым дажджом і вільготным пругкім ветрам гукае ў акно ранняя вясна. I потым ужо будуць трубіць журавы, а яшчэ потым ралля ў полі стане шэрай, як жураўлінае крыло.
Ляціце, журавы, ляціце сваёй млечнай дарогай, вясёлай і шум-най, бы крыгаход!

Комментариев нет:

Отправить комментарий