среда, 29 мая 2013 г.


Яблынька-дзичка
Яблынька была старая, на пакручаным камлі былі відаць глыбокія трэшчыны. Аднак дрэва жыло, шурпатая кара ахоўва-ла яго, як панцыр. Зайцы не маглі паласавацца галінкамі, хіба зімой, калі вецер намяце гурбы снегу. Быў месяц май, і яблыня цвіла. Яна гудзела, быццам жывая. Здавалася, кожную кветку цалавала пчолка ці кузюрка.
Я абышоў дрэва і раптам пачуў над сабой трывожны птушы-ны крык. Падняў галаву і зусім блізка ўбачыў салаўя. Шэрага, ледзь прыкметнага сярод галін. Ён прасіў мяне, каб я не пагра-жаў ягоным птушанятам.
Што ж, салавейка, я пайду, бо ў цябе шмат клопатаў: трэба накарміць галодных дзетак. А вечарам, калі вяртаўся з лесу, я зноў спыніўся каля яблыні. Любаваўся ружовай квеценню, чакаючы салаўінага канцэрта. I салавей зацёхкаў. Ды так, што аж крыштальны звон пакаціўся па наваколлі!
Даўно сцямнела, а я, нібы зачараваны, слухаў ляснога артыста. I яблыня таксама слухала. Ніводзін лісток не варухнуўся.



На поли
Бульбяное поле густа цвіло белымі і сінімі кветкамі, якія пілі сонца і шчодра дзяліліся сваім сокам з усёй жыўнасцю, што кішэла на іх. Ад бульбы ішоў цёплы пах зямлі.
Бабуля, сагнуўшыся, ішла па баразне, ірвала траву і складвала ў фартух. Паўзучая бярозка, учэпіста абкруціўшы буль-боўнік, цяжка паддавалася яе рукам і адрывалася з трэскам. Калі фартух набіваўся, бабуля выпрамлялася і размінала абедзвюма рукамі паясніцу. Яна нават не заўважала, Што хустка з'ехала з галавы і агаліла сівыя, нібы абсыпаныя мукой, валасы.
Васілёк ішоў за бабуляй па ўтаптанай сцежцы. У руках ён трымаў лазінку і махаў ёй у паветры, слухаючы, як яна па-пту-шынаму свішча.
Калі ўзышлі на пагорачак, перад вачыма адкрыўся шырокі луг, падзелены ракой на дзве часткі. Рака здавалася такой бліз-кай, што Васілёк адчуваў прахалоду і ласкавасць яе вады. 3 лугу і ад рэчкі свежа і мякка патыхала ветрыкам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий