среда, 29 мая 2013 г.


Мядзведжая гара
Мядзведжую гару відаць здалёк. Яна стала неад'емным атры-бутам наваколля. Мядзведжая гара заўсёды першай нагадвала аб набліжэнні навальніцы ці завеі. Калі глухі лес, што акаляў яе, нічога яшчэ не адчуваў, вяршыня гары ўзрушана пагойдвала стваламі дрэў. Калі ж раптам прагляне пасля доўгіх дажджоў сонейка, то яно весела зайграе ў кронах дрэў на самай вяршыні гары.
3 асаблівай нецярплівасцю, надзеяй даводзілася паглядаць на яе ў канцы зімы. Калі вясна затрымліваецца, у нейкі мо-мант сонца засвеціць сярод голых вяршынь ярчэй. Па адхоне гары весела заскачуць сонечныя зайчыкі. А на вяршыні снег раптам прападзе, утварыўшы суцэльную рыжую шапку. 3 кож-ным днём краі гэтай шапкі апускаюцца ніжэй. Пад снегам ужо бягуць, пазвоньваючы, першыя ручайкі. Тады ўсяму жывому здаецца, што гэта гара прывабіла да сябе вясну, шчодра рассылае ўніз сваіх вестуноў. Хоць мясцовыя жыхары і не ведаюць, чаму завецца гара Мядзведжаю, але з павагай ставяцца да яе.



Жывы мячык
Далёка разліваецца рака Бяроза ўвесну. Яна затапляе лугі на цэлыя кіламетры, і не пазнаць тады яе. Не ўгадаць, дзе схавала вада нізкія берагі. Імклівая плынь толькі плешчацца шэрымі хвалямі, віруе. Бывае разліў і ўлетку, калі некалькі дзён запар ідзе дождж. Дзясяткі, сотні малых ручаін, што збягаюць у раку, адразу ператвараюцца ў бурныя рэкі.
Аднойчы ў такі летні разліў, прабіраючыся лугамі на чоўне, я заўважыў на вадзе незвычайны руды мячык. Напалову сха-ваны пад вадой, ён ціха пагойдваўся на хвалях. Лагодны вецер паволі гнаў яго да берага. Узяў я ў рукі той мячык і вачам сваім не паверыў. Гэта цэлы мурашнік рыжых лугавых мурашак! Яны так моцна трымаліся адна за адну, што нагадвалі звычайны мячык. Варта было вынесці яго на бераг, як ён адразу ажыў. I вось ужо на новым месцы пачынаецца нястомнае будаўніцтва.

Комментариев нет:

Отправить комментарий