среда, 29 мая 2013 г.


Незвычайныя инжынеры
У баброў будаўніцтва жылля вядзецца па плане, як і ў лю-дзей.
Калі бераг ракі высокі, бабры рыюць нару пад вадой, робя-чы сухую пячору. Калі бераг нізкі, то пячора не атрымаецца. У гэтым выпадку бабры будуюць хатку. Сучча, галінкі, бярвен-не склейваюцца глеем. У сярэдзіне хаткі можа быць некалькі пакояў, але дзвярэй там вы не ўбачыце, бо бабры ўваходзяць у сваю хатку толькі пад вадой.
У залежнасці ад хуткаплыннасці рэчкі бабры будуюць плаці-ны розных канфігурацый. Некаторыя збудаванні могуць потым стаяць дзесяцігоддзямі.
Цікавыя факты з рэкордаў незвычайных інжынераў сустра-каюцца ў навукова-папулярнай літаратуры. Напрыклад, у Бярэзінскім запаведніку бабры пабудавалі плаціну даўжынёй дзвес-це трыццаць сем метраў.
У народзе ёсць прыметы, звязаныя з працай баброў. Калі во-сенню бабры валяць дрэвы, рамантуюць запруды, працуюць дружна, то маразы блізкія. Паводзяць сябе спакойна — чакай добрага надвор'я. Працуюць усю ноч — будзе дождж.



Вожык
Вожыка тата злавіў у лесе і прынёс дахаты.
3 нашым сабачкам Мурзам вожык не захацеў сябраваць. Убачыць яго — адразу скручваецца ў клубок. Шчанюк абняў калючы клубочак лапамі, паспрабаваў укусіць. Але ўкалоўся так балюча, што забрахаў. Мурза ўдарыў вожыка лапай, як кот па мячыку, заскуголіў і адскочыў.
У нашай кухні жыла курыца з куранятамі. Спачатку яны былі маленькія, нібы камячкі. Кураняты пішчалі, мітусіліся па падлозе, як сонечныя зайчыкі. Калі малыя падраслі, курыца па-чала вадзіць іх на двор, але начаваць прыводзіла ў кухню. Сядзе пад лавай, затуліць іх крыламі, яны паціўкаюць трохі і спяць.
Вожыку стала зайздросна. Уначы ён ціха залез пад курыцу і прымасціўся пад цёплым крылом. Кураняты прачнуліся, за-ціўкалі. Курыца хацела пашкадаваць іх, мацней прытулілася крыламі і раптам спалохана закрычала. Яна ўсхапілася, сон-ныя кураняты рассыпаліся па кухні, а ў кутку, дзе яны сядзелі, застаўся калючы клубок. Курыца пазнала яго, раззлавалася і моцна дзюбнула.

Комментариев нет:

Отправить комментарий