среда, 29 мая 2013 г.


Лидски замак
У Лідскі замак цяпер можа зайсці кожны, хто пажадае дых-нуць даўніной горада. Вышчарбленыя падмуркі з чырвонай цэ-глы, як акрываўленыя воіны, стаяць у цэнтры горада. Замак без замка.
А быў жа час, калі гэта пабудова была непрыступнай для са-мых ваяўнічых заваёўнікаў. Набегі на крэпасць рабілі і татара-манголы, і рыцары-крыжакі, і войскі смаленскага князя. Але замак заставаўся жыць.
Той замак наведвалі ў свой час вялікія князі і каралі, імпе-ратары і прэзідэнты, цары і міністры. Кароль Вялікага Княства Літоўскага Аляксандр у пакоях Лідскага замка падпісаў духоў-нае завяшчанне.
Ахвотнікаў захапіць замак, горад і навакольныя землі зна-ходзілася шмат. Самымі ліхімі аказаліся шведскія войскі, якія ўзарвалі замак, яго сцены, вежы. Амаль праз дзевяноста гадоў на замкавых руінах адбылася бітва паміж паўстанцамі Тадэву-ша Касцюшкі і царскімі войскамі.
Цяпер працягваецца бітва за аднаўленне Лідскага замка — помніка нашай слаўнай гісторыі.



Мирски замак
Мірскі замак — помнік, узведзены ўмелымі рукамі белару-саў. Ім валодалі багатыя князі — Ільінічы, Радзівілы, князь Святаполк-Мірскі. За іх грошы будавалі, рамантавалі, аднаў-лялі замак.
А стваралі тую казачную забудову ўмелыя рукі мясцовых і прывазных майстроў. Яны рабілі вежы, гарматныя байніцы, пад'ёмныя масты, узводзілі вінтавыя лесвіцы, клалі кераміч-ную падлогу, тынкавалі і бялілі сцены, выштукоўвалі ўзорны арнамент.
Замак у Міры — удзельнік усіх войнаў, якія зведала наша па-кутная беларуская зямля. Яго разбуралі, палілі, бралі штурмам рускія, французскія, шведскія, нямецкія войскі. УДругуюсусвет-ную вайну фашысты стварылі ў разбураным замку лагер для ваен-напалонных. А пры адступленні спалілі ў замку ўсё, што гарэла.
Маладая Беларусь залячыла раны мінулай вайны. Знайшлі-ся сродкі і для аднаўлення велічнага Мірскага замка. Тут цяпер праходзяць Дні пісьменства, канцэрты вядомых спевакоў, кам-пазітараў. Старажытныя вежы, сцены, вокны байніц, брукава-ная падлога — усё прымушае задумацца і беларускага, і замеж-нага вандроўніка пра наша агульнае мінулае.

Комментариев нет:

Отправить комментарий