среда, 29 мая 2013 г.


Жалезны кинжал
Рэчы ў розныя часы маюць зусім іншую каштоўнасць.
Каго сёння здзівіць жалезны нож або кінжал? Нікога. А пяць тысяч гадоў таму жалезны кінжал быў даражэйшы за залаты.
У пачатку дваццатага стагоддзя вучоныя знайшлі ў стара-жытных Фівах грабніцу юнага фараона, васямнаццацігадовага Тутанхамона. Гэта адзіная грабніца, якая не была разрабава-на. У ёй вучоныя ўбачылі мноства залатых рэчаў: сандалі, фар-тух, калясніцу. А на муміі, бліжэй да сэрца фараона, як самае каштоўнае, ляжаў жалезны кінжал. Любімы кінжал фараона. Значыць, тады толькі вынайшлі жалеза і зрабілі з яго юнаму фараону царскі падарунак.
За што Тутанхамон любіў гэты кінжал? Фараон быў зусім малады, сілы ў руках было нямнога, вось і любіў ён той лёгкі, зручны кінжал. I быў ён для яго даражэйшы за залаты. Зола-та навокал было многа, яго проста бралі з зямлі ў Набійскай пустыні. Нават калясніцы можна было рабіць. А век жалеза толькі пачынаўся.



Любчански замак
У дзівосна прыгожай мясцовасці, у мястэчку Любча Нава-грудскага раёна, на высокім беразе Нёмана здаўна ўзносіць у неба свае вежы велічны замак. Адсюль на шмат кіламетраў навокал адкрываюцца дзіўныя абсягі. Унізе, на другім беразе ракі, распасціраецца заліўны луг, што цягнецца аж да самай Налібоцкай пушчы.
Любчанскі замак быў адной з галоўных рэзідэнцый князёў Радзівілаў.
Асаблівая значнасць Любчанскага замка была абумоўлена размешчанымі ў яго памяшканнях архівамі і скарбніцай князёў Радзівілаў. Частка скарбніцы стала асновай унікальнага музея — Любчанскай кунсткамеры. У ёй захоўваўся збор карцін і скульптур вядомых майстроў, археалагічныя калекцыі, зброя.
Акрамя кунсткамеры, у Любчанскім замку знаходзіўся адзін з найбагацейшых на той час у Еўропе кнігазбораў. У тутэйшай друкарні выдавалася духоўная і свецкая, навуковая і вучэбная літаратура.
Замак быў разрабаваны, моцна пацярпеў ад дзвюх сусветных войнаў, пачаў разбурацца. Аднак помнік адраджаецца з руін літаральна на вачах. Любоў да роднай зямлі здольная рабіць цуды.

Комментариев нет:

Отправить комментарий