четверг, 30 мая 2013 г.


Лядовае пабоишча
Бітва сяльчан з зарэчанцамі вялася трэцюю гадзіну. Да канца намерыліся стаяць воіны, дарма што бітва была бяскроўная, бяскрыўдная, тая, што завецца замежным, але на дзіва лёгкім для беларуса словам — хакей.
Сыходзіў пакрысе кароткі зімовы дзень. Палавіна чырвона-га сонца ўжо схавалася ў цёмным бары, які шчыльнай сцяною з усіх чатырох бакоў акружаў пляцоўку. Апошнія промні яго яшчэ прабіваліся праз вершаліны хвояў і залатымі палоскамі клаліся на лёд, зіхацілі яго і расквечвалі ўзорамі.
Малады месяц не стаў чакаць, пакуль сонца зусім схаваецца. Выскачыў раней, застыў на другім баку неба. Так яны і віселі: палова чырвонага сонца на захадзе і бледны, разгублены сярпок месяца на ўсходзе. Дзівіліся з гэтых няўрымслівых людзей, якія невядома чаму сабраліся сярод глухога лесу, расчысцілі ад снегу пляцоўку, падзяліліся на дзве каманды. I вось носяцца адзін за адным, не баючыся ні марозу, ні ветру, забыўшыся на дзень і на хуткую ноч.



Па малины
Хатка, дзе я адпачываю летам, самая крайняя ў вёсцы. Да лесу рукой падаць. Прыехаў я сюды позна вечарам, а на золку прачнуўся і пабег у лес.
Дайшоў да ўзлеску, звярнуў са сцежкі ў маліннік, а там ягад столькі, што можна з заплюшчанымі вачамі збіраць.
Паспытаў адну малінку, другую. Як смачна! Не, вырашыў, трэба вярнуцца і ўзяць які-небудзь посуд.
Схапіў са стала літровы слоік і пабег назад на ўзлесак. На-збіраў цэлы літровік малін, а іх вакол быццам і не паменшала. Глядзяць з-пад зялёных лісточкаў і нібы пасмейваюцца з мяне.
Зноў вярнуўся дадому, але на гэты раз узяў трохлітровы слоік. Цяпер ужо давялося добра папрацаваць рукамі, ажно крыху прытаміўся.
Нарэшце напоўніў і трохлітровік. А малін вакол столькі ж засталося. Быццам нехта нябачны ўслед за мной новыя ягады на кусты чапляе. Ды такія буйныя, сакавітыя!
Гляджу на іх, а сыходзіць адсюль так не хочацца!

Комментариев нет:

Отправить комментарий