среда, 29 мая 2013 г.


Бусляняты
Гняздо бусла, якое знаходзіцца на высокай алешыне са зрэ-занай вершалінай, упрыгожвае дрэва.
Калі бусляняты малыя, адзін з бацькоў ляціць па здабычу, а другі застаецца пільнаваць, каб ніхто не пакрыўдзіў малых. На шаснаццаты дзень бусляняты спрабуюць станавіцца на ногі, а на трыццаты — махаць крыламі.
Пасярод гнязда стаяць тры маладыя буслы. Да алешыны пад-ляцеў стары бусел. У чырвонай дзюбе ён трымае даволі вялікую змяю. Бусел кінуў яе ў сярэдзіну гнязда і адразу паляцеў прэч. Буслы не кормяць малых з дзюбы ў дзюбу, як іншыя птушкі, а кладуць прынесеную здабычу ў гняздо.
Бусляняты замітусіліся вакол змяі, кінутай ім. Адно бусля-ня апярэдзіла астатніх, схапіла змяю, падкінула ўгору, і ў тую ж хвіліну здабыча знікла ў шырока раскрытай дзюбе. Малады бусел адкінуў галаву, заклекатаў. Далёка па наваколлі разнёс-ся гэты клёкат, які замяняе буслу голас. Стукаючы верхняй палавінкай дзюбы аб ніжнюю, бусел выказвае свае пачуцці. Мабыць, дзякуе за пачастунак.



Сустрэча з дзиком
Чым глыбей Мірон і Віктар уваходзілі ў лес, тым часцей су-стракаліся сухія ўзгоркі. На пясчаных месцах рос хваёвы бор, на ніжэйшых — гушчар з ельніку, алешніку, бярозы, рознага хмызняку. Часам трапляліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі дрэвамі: дубамі, грабамі, ліпамі.
У пошуках жалудоў хлопцы падышлі да дубоў і ўбачылі, што там нехта ўжо гаспадарыў. Зямля была перакапаная, віднелася шмат слядоў, а жолуда ніводнага.
— Хто б гэта мог быць? — задуменна спытаў Мірон.
— Дзікі, — упэўнена адказаў Віктар, разглядаючы сляды. У гэты момант збоку нешта затрашчала. 3-за ламачча пака-
заўся дзік. Здавалася, увесь ён складаўся толькі з адной стра-шэннай галавы. Ні зада, ні кароткіх ног не было відаць. Але бурая галава са шчаціністым хібам, натапыранымі вушамі, вялізнымі ікламі і маленькімі злоснымі вочкамі была жудаснай. Спыніўшыся, дзік задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рох-нуў і павярнуў назад.

Комментариев нет:

Отправить комментарий