среда, 29 мая 2013 г.


Чэрвеньская навальница
За першую чэрвеньскую палову, калі ўжо адцвілі маладыя яблыні, духмяны бэз, пацямнелі парасткі на маленькіх сосен-ках, зямля не толькі пацяплела, а задыхала сухой гарачынёй. Усё часцей удзень неба пачало зацягвацца цёмнымі хмарамі. Гарачыня, парнасць дабіліся свайго: у адзін дзень неба густа зацягнулася марудлівымі, нізкімі і цяжкімі хмарамі. Уночы нарэшце разгулялася навальніца. Здаецца, што ўвесь свет сля-пілі раз-пораз бліскавіцы, са стрэламі і працяглым грукатам ляскатаў гром і ліў як з вядра дождж.
Навальніца, робячы то кароткія, то доўгія перапынкі, бу-шавала чатыры дні. Пасля яе стала ціха-ціха. Свет падняўся, пачысцеў, зазіхацеў ад яркага сонца, зазелянеў і закрасаваў. Уміг шугнулі па пояс травы, набіраючы сакавітасць. Гэта зна-чыла, што ў вёску прыйшла сенакосная часіна. Кожны год па-чыналі сенаваць у розны час, але заўсёды пасля вялікай чэр-веньскай ачышчальнай навальніцы.



Векавыя асилки
Векавыя дубы стаяць паважныя і спакойныя ў сваёй велічы. Яны не тое што не падпарадкоўваюцца агульным законам во-сені, яны проста, адчуваючы сваю сілу і моц, скараюцца ёй у апошнюю чаргу. Рэдкія лісты зрываліся з галін-асілкаў і па-вольна ляцелі ўніз. Яны роўна накрывалі жоўта-зялёныя жа-луды, якія імкліва падалі з вышыні.
Стары ляснік запаволіў хаду, нахіліўшыся, падняў колькі жалудоў, паклаў у кішэню, глянуў уверх. Ён любаваўся дубамі. Але гэта былі яшчэ не тыя дубы, да якіх ён ішоў і каля якіх яму захацелася пасядзець. Тыя крыху далей, і ім не па дзвесце, не па сто, а ўсяго па сорак год. Вось яна, нешырокая, але доўгая дзя-лянка з роўнымі радамі не надта высокіх, але дзябёлых, з гус-тымі шапкамі галля маладых дубоў. 3 першага позірку відаць, што дубы гэтыя пасаджаны чалавекам і што клапатлівыя рукі заўсёды прысутнічалі тут.

Комментариев нет:

Отправить комментарий