среда, 29 мая 2013 г.


Бабровая гаспадарка
Падышоўшы да дрэва, бабры ўзяліся за працу. Якія яны былі смешныя, нязграбныя! Шырокі, нібы рыдлёўка, хвост пакры-ты не поўсцю, а нейкай луской. Пальцы задніх ног злучаны плеўкай, як у гусей. На пярэдніх пальцах плеўкі няма, затое кіпцюры вострыя, а на другім пальцы нават падвойныя. Густая бураватая поўсць блішчыць на сонцы.
Двое «дрывасекаў» сталі з абодвух бакоў дрэва на заднія лапы, абапёрліся на хвасты і ўзяліся за працу — толькі трэскі пасыпаліся. Трэці пачаў цягнуць з берага дрэўца таўшчынёю з руку чалавека. Праца была цяжкая, і яму на дапамогу прый-шоў новы таварыш.
Тымчасамдрэвахіснулася, храснула. «Дрывасекі» адскочылі ўбок. Дрэва паціху патрэсквала. Бабры падскочаць, грызануць і зноў адскочаць. Падгрызалі яны з боку вады, каб дрэва павалі-лася туды. Вось дрэва са страшэнным трэскам шаснула на грэб-лю. Ад гэтага шуму «дрывасекі» схаваліся ў ваду.



Аматары ночы
Зімовы лес яшчэ спіць, а сава ўжо пачынае свой веснавы спеў, нібы прыспешвае наступленне цяпла. Совы першымі ад-крываюць пеўчы сезон у лесе. Гэтых птушак лічаць аматарамі начнога жыцця, бо найболыпую актыўнасць яны праяўляюць з наступленнем змроку.
Сустрэць соў мараць многія экалагічныя турысты. Таму і спя-шаюцца ў Бярэзінскі запаведнік, дзе праводзяцца спецыяльныя туры для назірання за птушкамі ў навакольным асяроддзі.
Гучны рокат даўгахвостай няясыці напаўняе яловы змрок у канцы лютага. Няясыць — буйная і найбольш прыкметная сава з доўгім паласатым хвастом. Яна селіцца ў аколіцах балот, на лясных астраўках пасярод балотных масіваў, дзе сустрака-юцца высокія яліны і сосны. Для гнязда сава выбірае дупло дрэ-ва, ссечанага навальніцай. Часам гэтыя птушкі замацоўваюць за сабой дуплы надоўга і вяртаюцца да іх штогод.
У канцы красавіка ў гняздзе няясыці з'яўляюцца птушаняты. Пухнатыя камочкі вылупліваюцца з белых авальных яек. Маці корміць малых мышамі-палёўкамі, дробнымі птушкамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий