четверг, 30 мая 2013 г.


Мядзведжая падзяка
Адна жанчына пайшла жаць лён, пасеяны каля лесу. Жняя папрацавала, а потым вырашыла падсілкавацца. Раптам за-крычалі жанчыны на іншых нівах і кінуліся ў бок вёскі. Калі жняя ўзняла галаву, то ўбачыла каля сябе мядзведзя, які стаяў на задніх лапах. У постаці звера, які нагадваў стомленага чала-века, не было нічога варожага. Жанчына заўважыла, што адну лапу мядзведзь трымае вельмі асцярожна. Жняя асмялела, па-дышла бліжэй да звера. Толькі цяпер яна ўбачыла стрэмку, забітую глыбока ў лапу, і выцягнула яе. Потым сваёй белай хусцінкай жанчына перавязала рану. Мядзведзь павярнуўся, смешна перавальваючыся, пайшоў у лес.
Зранку жанчына зноў пайшла на сваю ніву. Дажала лён і збі-ралася ісці дадому, як раптам убачыла мядзведзя. Звер пады-шоў зусім блізка. Жанчына заўважыла ў яго пярэдніх лапах кавалак бяросты, а ў ёй — духмяны ліпавы мёд. Мядзведзь апус-ціў ношу на зямлю і паплёўся ў лес. Жняі падалося, што звер ёй пакланіўся.



Няудалае паляванне
Людскі паток віраваў каля новай, як казаў бацька, Спаскай царквы. Да яе туліліся драўляныя прыбудовы — манастырскія келлі. Навокал стукалі сякеры цесляроў, а побач, у спецыяльна адведзеным месцы, муляры мясілі вапну, рабілі раствор і рых-тавалі тонкую пляскатую цэглу.
Ідучы паўз пляцоўку, на якой сохла на сонцы сырая цэгла, Андрэйка ўбачыў вялізнага шэрага ката. Ён схаваўся за кучаю будаўнічага друзу і цікаваў за вераб'ямі, якія скакалі па цэгле, пакідаючы на ёй адбіткі сваіх маленькіх тонкіх лапак. Вось адзін верабейка неасцярожна наблізіўся да ката. Маланкавы скачок — і шэры разбойнік прымусіў усю чародку падняцца ў паветра. Кату не пашанцавала. Толькі на цаглінках побач з ма-ленькімі птушынымі трохкутнічкамі засталіся глыбокія, крыху размазаныя каціныя кіпцюры. Бацька засмяяўся.
— Вось і кот прыклаў лапы да будоўлі, — сказаў ён. — Вы-сахне цэгла і ляжа ў сцены царквы разам са слядамі няўдалага палявання.

Комментариев нет:

Отправить комментарий