четверг, 30 мая 2013 г.


Пад шатами старых лип
Я не стамляюся здзіўляцца прыгажосці старых ліп. Калі яны апранаюцца ў залацістую квецень, мядовы пах, здаецца, можна пачуць за кіламетр.
У дзяцінстве мне хацелася ўзлезці на самую высокую ліпу і паглядзець на свой горад з вышыні птушынага палёту. Ліпы я бачыў амаль штодзень. Побач з імі знаходзіліся дзве мае лю-бімыя ўстановы: кінатэатр і дзіцячая бібліятэка, якая размяш-чалася ў засені дрэў-волатаў. Ад бацькі я даведаўся, што побач з ліпамі калісьці стаяла царква. Пазней, калі я пабачыў фота-здымкі таго просценькага драўлянага храма, пачаў успамінаць яго. Мне бачылася невялікая бажніца, якая хавалася за старымі ліпамі, нібы шукаючы ў іх абароны. Чамусьці гэты малюнак узнікае абавязкова ў ранішняй смузе.
Першыя сонечныя промні прабіваюцца праз вершаліны дрэў. Над ракой вісіць густы ранішні туман. Надзвычай цёплы, ён хавае яшчэ нешта знаёмае. Можа, маленькага хлопчыка з ву-дай у руках, які, узіраючыся ў ліпы-веліканы, думае пра нешта сваё.



Цюльпаны
У ніжнім горадзе амаль ва ўсіх гародчыках цвілі цюльпаны. Яны былі чырвоныя, жоўтыя, ружовыя, пунсовыя, крэмава-белыя. Пад вокнамі кожнай хаты ківаліся тугія бутоны, якія ў адзін з сонечных дзён раскрываліся. Тады ад яркіх чаш нельга было адарваць вочы.
Цюльпаны зрабіліся галоўнымі кветкамі тутэйшых гаспа-дынь. Некаторыя градкі закрываліся шклом, і цюльпаны пад ім зацвіталі намнога хутчэй. Заморскія кветкі ўзраслі на гэтай зямлі вельмі добра. Яны красаваліся пад нязыркім сонцам, за-крываліся ў непагадзь. Іх было так шмат, што некаторыя выла-зілі на сцежкі, хіліліся пад ногі людзям. Былі сярод гаспадынь такія, у якіх расцвіталі незвычайныя цюльпаны. Сярод іх мож-на было ўбачыць пярэстыя, з доўгімі венчыкамі, падобныя да лілей.
У адным гародчыку цвілі жоўтыя зорчатыя кветкі з цёмнай аблямоўкай. На другой градцы раслі амаль чорныя. Гэтым чор-ным цюльпанам найболын дзівіліся. Сапраўды, радок чорных цюльпанаў у жоўтай рацэ здаваўся цудам. Да іх хацелася дакра-нуцца, панюхаць, зазірнуць у глыбіню чашы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий