среда, 29 мая 2013 г.


На беразе лясной крынички
Берагі лясной крынічкі заўсёды зарослыя зялёнай травой. Нават там, дзе ад пастаяннага намыву ўтвараецца вузкі пясчаны плёс, берагі здаюцца няходжанымі, некранутымі.
На такі ціхі плёс я патрапіў выпадкова. Тут я пасядзеў на вялікім камені, які ўзвышаўся на адным з берагоў і прыпіраўся да тоўстага дуба. Зняў чаравікі і з задавальненнем апусціў у праз-рыстую застылую роўнядзь ногі. Спрабаваў каламуціць лясную азярынку, але пад ногі трапляліся вымытыя каменьчыкі.
Далей было прыкметна глыбей. Адтуль падыходзілі пужлі-выя касячкі маленькіх рыбак. 3 супрацьлеглага боку падляцела маленькая, у белых і шэрых плямках сітаўка. Яна затрымалася, не рызыкнуўшы адразу наблізіцца да вады. Устрывожана па-гойдваючы доўгім тонкім хвастом і палахліва папіскваючы, яна з недаверам глядзела на мяне. Потым узляцела, проста ў палёце ўхапіла кропельку вады і знікла. Я зразумеў, што назіраць за жыццём лясной крынічкі трэба непрыкметна.



Карабель вясны
Нішто так не бударажыць чалавечую душу, як вясна. Кожны чалавек, не зважаючы на гады, хоча як мага бліжэй быць да вяс-ны. Дарослыя і моладзь ідуць у поле, у лес, да ракі. Старым здаецца, быццам самае надзейнае месца для сустрэчы з вясной — гэта цёплая прызба каля хаты. Дзятва ж, не ведаючы стомы, бегае за гаваркімі ручаямі, ганяецца па чорных праталінах за першымі матылькамі.
На ўзлессі невялічкі раўчук, які летам зарастае сакавітай лугавой травой. Гэта маё ўлюбёнае месца сустрэч з вясной. Узбярэшся на ўмерзлае ў лёд галлё, закладзеш рукі за галаву — табе здаецца, што плывеш на хвалях вясны.
Быццам белыя лебедзі, па блакітным небе паволі праплыва-юць лёгкія воблакі. А дзесьці там, аж пад самымі гэтымі абло-камі, нязмоўклымі званочкамі звіняць жаваранкі.Углядаешся ў аблокі, і здаецца, што яны стаяць на месцы, а ты плывеш у караблі вясны па сіне-блакітным акіяне нябёс.

Комментариев нет:

Отправить комментарий