четверг, 30 мая 2013 г.


Трывога
Сонца яшчэ не ўзышло. Начны туман, чапляючыся за пушы-стыя елкі, ціха спаўзаў на зямлю. Лес прытаіўся, заціх.
Прадчуванне незразумелай трывогі глыбока закралася ў ду-шу лесніка. Ён выйшаў на ганак, прыслухаўся. Здалёк пачуў-ся ціхі, нарастаючы грукат капытоў. Тонкі слых без цяжкасці вызначыў: едуць двое. Ляснік здзівіўся. У гэтых далёкіх глухіх мясцінах усё радзей з'яўляліся людзі. Стары даўно ўжо нікога не бачыў. Ён вартаваў княжацкі лес, а дакладней — жыў у ім. Людзі забыліся на старога, а ён забыўся на людзей. Жывучы ся-род прыроды, птушак і звяроў, ён навучыўся разумець іх лепш, чым людзей. Без слоў. Ды і навошта словы, з кім гаварыць? Вясною бачыў, як плачуць бярозы, як ажывае лес, а ўвосень чуў, як жоўта-чырвонае лісце, ахутваючы зямлю, напявае ёй развітальную калыханку.Тым часам тупат набліжаўся. На паляне з'явіліся княжацкія служкі.



У самалёце
Самалёт загудзеў, лопасці вінта закруціліся і сталі здавацца празрыстымі. Разганяючыся па ўзлётнай паласе, самалёт ка-ціўся, падскокваў, як на дробных каменьчыках. Потым ада-рваўся ад зямлі, падгроб пад сябе шасі.
Меншалі дамы, выцягваліся дарогі. Вось убаку застаўся го-рад, паплылі, быццам лёгкі дым, першыя аблокі.
Пасажыры ў салоне адпачывалі: нехта разгарнуў газету, хтось-ці драмаў, адкінуўшы галаву на спінку крэсла.
Цяпер самалёт плыў над аблокамі, якія белымі гурбамі ля-жалі аж да гарызонту. Над вялікімі аблокамі плылі маленькія, і здавалася, што гэта вецер гоніць мяцеліцу. Белае покрыва час ад часу прарывалася, адкрываючы глыбокія калодзежы з невя-лікімі вёсачкамі на дне. У акно біла сонца, а неба было ярка-сі-няе зверху, блакітнае пры гарызонце.
Потым аблокі пагусцелі, пацямнелі, на круглую шыбу акна ўпалі кроплі дажджу. Кроплі ляцелі павольна, нібы ў замару-джанай кіназдымцы, асядалі на шкло.
Па праходзе, трымаючы ў руках паднос з цукеркамі, ішла сцюардэса, апранутая ў сінюю форму.

Комментариев нет:

Отправить комментарий