четверг, 30 мая 2013 г.


Высокае задавальненне
Работа ў школе наладзілася.
Малады настаўнік укладаў у яе сваю душу і сэрца. Кароткія зімнія дні праходзілі непрыкметна. Іх не хапала на тое, каб як след правесці работу. Як толькі добра развіднялася і была маг-чымасць весці лекцыі, Лабановіч ішоў у школу, размеркаваўшы сваю работу між чатырох груп.
Многа патрабавалася ўмення на тое, каб кожная група была занята і не сядзела без работы. Многа трэба было ўмення і ста-рання, каб кожная група была зацікаўлена ў сваёй рабоце, каб увесь час трымаць школу на вышыні таго ці іншага настрою. Маладых сіл было многа. Здавалася, ніколі не вычарпаеш іх. I расходаваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але ма-ладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад свае нівы.
Але ў сваёй рабоце чэрпаў малады настаўнік высокае зада-вальненне, назіраючы, як дзеці набіраліся ведаў, лёгка асіль-валі тое, што яшчэ ўчора здавалася ім незразумелым і цяжкім.



Прагулка
Валодзя з Верачкай выйшлі ў сад, сталі на лыжы. Снег бліш-чэў, як крышталікі солі. На ніжнім суку сасны, якая расла за агароджай, сядзела вавёрка, цікаўна назіраючы за дзецьмі. Верачка скінула лыжы з ног, забегла ў хату, схапіла цукерку, дастала яе з блішчастай паперкі. Дзеці чакалі, калі вавёрка схо-піць тую цукерку. I звярок схапіў яе пёрад самай дзюбай сарокі, што кінулася з даху.
Цераз брамку дзеці скіраваліся да рачулкі. Вясной ручай булькатаў на ўсю сілу. Берагі яго пахлі сокамі зямлі, маладой травою і чаромхай. Летась Валодзя і Верачка прыходзілі сюды, каб убачыць салаўя. Дзеці сядзелі пад елкай, сцішана ўгляда-ючыся ў хмызняк, і на галінцы ўбачылі невялікую шэрую пту-шачку. Яны не паверылі тады, што гэта і ёсць салавей. Птушка раскрыла дзюбку — звонкія гукі разанулі цішыню. Салавей спяваў доўга, узнёсла, славячы вячэрнюю зару, вясну, дождж, аддаючы ўсяго сябе гэтаму спеву.

Комментариев нет:

Отправить комментарий