четверг, 30 мая 2013 г.


Родны лес
Прыглушана гудуць бензапілы, часам зрываючыся на праніз-лівы віскат. Мой родны яловы лес выразаюць, бо на яго напаў нейкі бязлітасны, пражэрлівы караед. Ён залазіць пад кару зда-ровых дрэў, выточвае сабе хады, ператвараючы зялёныя яліны ў сухастоіны. Часам аддзярэш кару дрэва і ўбачыш, як пад ёю раззлавана забегаюць караеды.
3 мёртвых дрэў назаўсёды злятаюць птушкі, бо ў сухім голлі ўжо не схаваеш гнязда. Мурашы пакідаюць свае мурашнікі, пабудаваныя яшчэ пры жывых дрэвах. Я стаю каля мурашніка, які палохае сваім спакоем. Звычайна мурашы мітусяцца: нех-та прыбірае з дарогі ігліцу, хтосьці ўсцягвае яе на мурашнік. Я паварушыў мурашнік прутом. Ніякага руху.
Падумалася, што такой жа можа стаць і наша хата, вёска, горад, калі іх пачнуць пакідаць людзі.
Мой лес асуджаны. Той лес, у якім калючыя лапкі елак зда-валіся мяккімі, ласкавымі, пушыстымі, цяпер бязлітасна вы-разаецца. Захлынаючыся ад пілавіння, не паспяваючы яго выплёўваць, пішчаць бензапілы.



Край азёр
Колькі на карце блакітных плямінак і кропелек! Гэта прыго-жыя беларускія азёры. Яны густа рассеяны па ўсёй Віцебшчыне і па ўсёй паўночна-заходняй частцы Мінскай вобласці. Болып за дзве тысячы азёр нанесены на геаграфічныя карты. Некаторыя азёры раскіданы паасобку, некаторыя — невялікімі групамі. Вось цэлыя сузор'і азёр пад Мядзелам і пад Браславам. ІНмат азёр на Віцебшчыне вакол старажытнага Полацка, пад Ушачамі, Лепелем і Сянно. Нездарма гэты край называюць Паазер'ем.
Самае вялікае з беларускіх азёр — Нарач. Паэты часта параў-ноўваюць гэтае возера з морам. Побач з Нараччу размясцілася яшчэ некалькі азёр: Баторына, Мястра, Рудакова, Белае, Бла-кітнае, Мядзельскае, Швакшты. Нарачанская група азёр — самая вялікая і вядомая на Беларусі. Азёры размешчаны тут вянцом, і ствараюць яны своеасаблівую блакітную карону Па-азер'я. Якія прыгожыя і непаўторныя краявіды вакол азёр! Якія багацці хаваюцца ў іх глыбінях!

Комментариев нет:

Отправить комментарий