среда, 29 мая 2013 г.


Пасля навальницы
Навальніца прагучала і сплыла, абудзіўшы раніцу. Паветра пахла канюшынай, жытам. Прымешваўся водар агурковага цве-ту, медуніцы і спелага кмену. Поле ажыло, п'ючы дажджавую расу.
Неба было чыстае, густое і высокае. Хмары зніклі раптоўна, як і наплылі. I раз'юшаны і напорысты вецер пагнаў іх у белы свет. Яны апалі тут, над палямі і лугам, дажджавымі струменямі і парай. Потым сцяклі незлічонымі раўчукамі ў лагчыны, поячы глебу прэснай і свежай спажывай-вільгаццю.
Вільготныя жыты, што паабапал дарогі, дзе-нідзе пазгіналі-ся пад цяжарам калосся. Як несвоечасова кранула гэты край дажджавая навала. Ды нічога. Дзень-два пагоды — і калоссе пырсне зернем, просячыся ў бункер камбайна. Жаўтаватае ад сонца поле выглядае зусім васковым. Дарога, пятляючы, губляецца сярод яго.
Лёгка дыхаць пасля дажджу, лёгка ісці. Раптоўны буйны лівень прыбівае пясок, змывае са сцежкі сухую траву і пры-вялыя спарышы-лісточкі дробнай канюшыны. Яны плаваюць у лужынах на мутна-жоўтай вадзе.



Лясныя сцежки
Лясныя сцежкі... Яны заўсёды прыемныя і загадкавыя, а часам нават таямнічыя. Не кожнаму паказвае лес дарогу да сваіх патаемных скарбонак. Усё залежыць ад чалавека. Ідзе адзін і ні-чога асаблівага вакол сябе не заўважае. Дрэвы як дрэвы, трава як трава. А другі, ідучы той жа сцежкай, убачыць куды больш. Толькі трэба прыгледзецца ўважлівей, і яму ахвотна раскрые лес сваю душу.
Назіраючы за тым, што адбываецца вакол, чалавек заўважае шмат. I вавёрку, што прытаілася на суку. I выбітыя на бяроз-цы маленькія дзірачкі, з якіх ласуецца салодкім сокам дзяцел. А гляне на мурашнік — вызначыць надвор'е на бліжэйшы час. Тонкі назіральнік, ён разумее, ад чаго гучна застагнала старая хваіна, чаму схіліліся галінкі стромкай яліны. Ён дакладна вы-значыць, хто гэтак гучна пракрычаў дзесьці ў самым зарасніку.
Чалавек разумее лес, і лес разумее яго. Напоіць сокам і сха-вае ад дажджу, дасць адпачыць у прахалодзе дрэў і накорміць ляснымі дарамі-ласункамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий