среда, 29 мая 2013 г.


Павевы восени
Часам познім летам пачынае хмурнець дзень. I гэта не збіра-ецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Лёгкая плынь ветру заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо за-стаецца пячатка летняга адцвітання. У поўнай сіле сваёй цві-туць летнія кветкі, а сэрца чуе, што не так ужо гудзе пчала, і вада ў рэчцы плыве, здаецца, цішэй. Яшчэ ў пачатку ліпеня бывае зжаўцее адзін-адзінюткі лісток на бярозе, і так ён сярод пышнай зеляніны трымаецца доўга. А ў гэты дзень лісток адар-вецца і кружыцца ў паветры, пакуль ляжа ў траву.
К вечару пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. Жоўты лісток з бярозы ляжыць у траве і відзён здалёку. Без яго не пахнуў бы так чабор, не было б такога вялікага шчасця ў душы бачыць траву і дрэвы, сірат-лівы куст шыпшыны і вяршаліну высокай хвоі, на якой ціха ляжыць праменне сонца.



Засуха
Апошні год выдаўся такі, што ні разу не падаў дождж за ўсё лета. Кожны дзень неба заставалася чыстым, ясным. Усходзіла сонца, хутка сушыла расу, што блішчала ранкам, як слёзы, на лісцях расліны. А сухі вецер гуляў над зямлёю, падымаў га-рачы пясок, высмоктваў апошнія сокі з зямлі. Лес, поле, луг з гаротнаю мальбою пазіралі на неба, прасілі вады прагнаць сваю смагу. Жаласна ківаліся каласы ў полі. Яны то кланяліся зямлі, то падымаліся к небу, нібы просячы ратунку.
Ніхто не ішоў ім на дапамогу, і яны без пары старэлі, жоўклі і хісталіся на сухіх сцяблінках. Трава, кветкі ціха шапталі вет-ру аб сваёй нядолі. Цярплівыя камяні нылі ад гарачыні і лопа-ліся. Пакутавалі людзі, сумавала зямля і ўсё, што расло і жыло на ёй. Непрыкметна падымаліся да неба іх слёзы. Тыя слёзы, горкія скаргі, гора зямлі — усё змяшалася разам і завісла над ёю страшнаю чорнаю хмараю.

Комментариев нет:

Отправить комментарий