среда, 29 мая 2013 г.


Пра горад Пружаны и раку Мухавец
Калісьці, як расказваюць палешукі, задумала каралева Бона залажыць горад на рацэ Мухавец. Села яна ў карэту, узяла з са-бой дзіця і адправілася ў далёкую дарогу. Вось нарэшце пад'еха-лі да ракі Мухавец. Хоць не надта шырокай ды глыбокай была тая рака, але праз яе быў пракладзены мост.
На сярэдзіне дарогі пачаў мост трашчаць: не вытрымаў ён карэты з чацвёркаю коней. Карэта разам з усімі апынулася на дне ракі, дзе вадзіўся, казалі людзі, нейкі змей-вадзянік. Схапіў ён тое дзіця і знік, толькі яго.і бачылі. Ледзь жывую выцягнулі з вады каралеву. А калі тая апрытомнела ды даведалася, што сталася з яе дзіцем, закляла тое месца.
Так з таго часу і пайшло: улетку, калі моцна прыпякала сонца, то рака ў тым месцы амаль зусім перасыхала, сыходзіла на нішто.
А пасля каралева Бона залажыла на гэтым месцы горад і на-звала яго Пружаны.



Крыху рамантыки
У далёкія гераічныя і рамантычныя часы, калі невялікая рэчка Галыпанка была вялікай і паўнаводнай, а вежы магутнага замка паважна ўзносіліся пад самыя аблокі, жыла ў Галынанах заможная, але вельмі сквапная пані. Яна прымушала сялян ад ранку да ночы прасці льняное палатно. За цяжкую працу не плаціла, усяляк падманвала простых людзей. Тады сяляне праклялі пані. У адно імгненне змянілася княгіня, сама пачала працаваць. Пралараніцай, днём, уначы. Калі скончыўся лён, то ўзялася за воўну. Князь захваляваўся. Колькі лекараў, колькі знахароў прыходзіла да пані, але ніхто не дапамог. Аднойчы пра гэту бяду даведалася сялянская дзяўчына і вырашыла вы-лечыць уладальніцу Галынан. 3 дазволу князя яна доўга сядзе-ла каля пані, чытала малітвы. Раптоўна да княгіні вярнулася памяць. Яна загадала прынесці спіс сялян і кожнага шчодра надзяліла за ранейшую працу. 3 таго часу гальшанскія князі заўсёды ў згодзе жылі са сваімі сялянамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий