четверг, 30 мая 2013 г.


Елка
Як ні дзіўна, але на Палессі рэдка дзе ўбачыш елку, бо гэтае пераборлівае дрэва ніколі не расце на пясчаных грудах і ў ба-лотах, якіх вельмі шмат тут. Яна любіць тлустую і глейкава-тую глебу. Таму ў маёй роднай вёсцы яна рэдкая госця нават на навагоднія святы. 3 дзяцінства памятаю, што ў школе замест елкі заўсёды на Новы год упрыгожвалі хвою.
Дрэва гэтае надта музыкальнае. Не толькі таму, што ў яго верхавінах круглы год гучыць сімфонія ветру, але і па другой прычыне: з драўніны елак вырабляюць скрыпкі і іншыя му-зычныя інструменты. Калі я чую ў якой-небудзь канцэртнай зале або па радыё журботную музыку скрыпак, дык мне здаец-ца, што лясная сімфонія елак перасялілася ў іх душы. У руках музыкантаў скрыпкі плачуць аб загубленай долі елак, аб тым далёкім часе, калі яны раслі ў вольным лесе і былі прыгожымі маладымі ялінамі.



Папараць
Цяжка знайсці іншую такую звычайную і някідкую на выгляд расліну, як папараць, якой, тым не менш, прысвечана столькі твораў літаратуры і мастацтва. Яна не раз згадвалася ў творах Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых вядомых беларускіх майстроў слова.
Пра папараць існуе легенда ў беларускай міфалогіі. Нашы далёкія продкі верылі, што ў ноч на Купалле папараць расцвітае і той, хто знойдзе папараць-кветку, набудзе незвычайны дар: ведаць пра ўсё на свеце. Але самае галоўнае, што такі чалавек зможа даведацца, дзе схаваны ўсе зямныя скарбы і як іх адшу-каць. У Беларусі вядома дваццаць пяць відаў папараці. Сем з іх занесены ў Чырвоную кнігу. Значыць, існуе пагроза, што яны могуць знікнуць з нашай зямлі. Няхай сабе сучасная папараць і не зусім падобная да сваіх далёкіх продкаў, усё ж прыемна ду-маць у лесе, што перад табой расліна, чый род на нашай планеце існуе сотні мільёнаў гадоў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий