четверг, 30 мая 2013 г.


Каляровая Белавежа
Цудоўная Белавежа вясной! Яшчэ не агоркне бярозавік, як расплюшчваюць сінія вочкі пралескі. Яны, нібы невялічкія азерцы, адлюстроўваюць блакіт неба. У пушчы ёсць не толькі блакітныя і сінія пралескі, часам трапляюцца ружовага, нават белага колеру.
Самыя каляровыя месяцы ў Белавежы — гэта чэрвень і лі-пень. Здаецца, для таго, каб ярчэй палалі смолкі, цвіў казялец і канюшына, над пушчанскай лугавінай устаюць рамонкі-ні-вянікі. Сваімі бялюткімі пялёсткамі кветка расплочваецца за сумненні людзей у каханні, вянкамі на галовах дзяўчат, буке-тамі на стале. Рамонак-нівянік не хаваецца ў гушчары, а ўвесь навідавоку. Пад гарачым ліпеньскім сонцам растае рамонкавы снег. I толькі адна-другая кветка будзе цвісці да самай восені.
Запаліўшы кастры на бярозах ды асінах, штогод восень упры-гожвае пушчу дыванамі верасоў. Калі, вяртаючыся з падарож-жа, захапіць з сабой галінку, яна доўга будзе захоўваць свой колер, свяціць няўлоўным восеньскім сумам, падобным на да-рагі ўспамін..



Свитанне на Нарачы
На Нарачы толькі бралася на світанне. Ветру не было, але ад соснаў плыў пах жывіцы, ад вады цягнула рыбай. Унізе, па самай вадзе, слаўся бялёсы туман. Ён не кучаравіўся, не клубіў-ся, а нібы хаваўся ад людскіх вачэй пад чараты, што віднеліся каля далёкага вострава. Там, дзе туман адыходзіў, паказвалася гладкая, быццам шкло, сінеча вады. Неўзабаве гэта ж сінява ўспыхнула і ў небе над процілеглым берагам. Праз нейкую хві-ліну над ёй прабілася ружовасць з ледзь прыкметным перахо-дам у барвовае. I раптам адтуль нібы полымя ўстала. Языкі яго раслі, падымаліся, і, нарэшце, паказалася свету вялікае сонца. I туман, і вада, і прыбярэжныя сосны адразу зрабіліся незвы-чайна ружовымі. Аднекуль з'явілася чайка і пачала купацца ў ранішніх промнях. У промнях зыркага сонца чайка на вадзе была як асколак разбітага люстэрка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий