четверг, 30 мая 2013 г.


Жамчужына Беларускага Паазеръя
Каму давялося хоць аднойчы пабываць у гэтым дзівосным кутку Беларусі, той заўсёды нясе ў сваім сэрцы яго непаўторнае хараство, зачэрпнутае з блакітнага бяздоння азёр Браслаўшчы-ны. Іх тут, што жамчужын на нітцы, пакінута апошнім ледаві-ком каля трохсот.
Сярод шматлікіх азёр выдзяляецца асобна ўнікальнасцю і значнасцю плошчы браслаўская група азёр, якая складае на-цыянальны парк «Браслаўскія азёры». Кожнае возера гэтай групы мае сваю непаўторную прыгажосць, што прыдае браслаў-скаму краю адметны каларыт.
Непаўторная прыгажосць азёр і лясоў, разнастайнасць рас-ліннага і жывёльнага свету ставяць нацыянальны парк «Бра-слаўскія азёры» ў рад унікальных прыродаахоўных комплексаў.
Няма сумненняў, што неўзабаве Браслаўшчына стане адным з буйнейшых цэнтраў айчыннага турызму і адпачынку. На ка-рысць гэтага сведчыць тое, што замежныя госці, прамовіўшы на развітанне словы сардэчнай падзякі, вязуць у шырокі свет успамін пра браслаўскія дзівосы, цеплыню сэрцаў мясцовых жыхароў. Не раз вяртаюцца сюды са сваімі сябрамі, прызнаючы-ся, што падобнае прыгажосці дасюль не сустракалі.



Самае глыбокае
Возера Доўгае — самае глыбокае ў Беларусі. Перш за ўсё яно ўражвае сваёй формай. Возера нагадвае вузкую цясніну даўжы-нёй каля сямі кіламетраў з высокімі схіламі. Вялікая круцізна характэрна і для падводных схілаў. Толькі вузенькая мелкавод-ная пясчаная палоска цягнецца ўздоўж берага. А далей — рэзкі спад адразу на васямнаццаць метраў, куды не даходзяць промні сонца. У цэнтры возера глыбокія плёсы раптоўна чаргуюцца з падводнымі ўзвышшамі.
Здаўна возера прыцягвала да сябе чалавека. Шмат стагоддзяў таму назад у ваколіцах Доўгага з'явіліся славянскія плямёны крывічоў. Звыш дваццаці курганоў выяўлена толькі каля вёскі Бабруйшчына. А ў старажытным гарадзішчы каля вёскі Свіла быў знойдзены гаршчок з жытам, які праляжаў у зямлі болыш за тысячу гадоў. Гэта сведчыць, што жыхары старадаўняга селі-шча былі людзьмі аселымі. Але дзівіць іншае: зярняты прараслі і далі ўсходы!
Вось якое яно, возера Доўгае!

Комментариев нет:

Отправить комментарий