среда, 29 мая 2013 г.


Камянец
3 якога боку ні пад'язджай да гэтага старажытнага горада, адразу кідаюцца ў вочы камяні абапал дарогі. Вялікія і малыя, адзінокія і цэлымі групамі. Па іх здагадаешся, што блізка зна-ходзіцца Камянец. А калі пашчасціць сустрэць дасведчанага чалавека, пачуеш прыгожыя паданні пра камяні. Асабліва пра вялізны валун з адмысловымі вокнамі і дзвярыма, за якімі даў-ным-даўно жыў цар-змей. Галаву ён меў змяіную, а ў астатнім быў падобны да чалавека. I рабіў справу, патрэбную людзям. Ён шыў абутак ды вопратку. Запаліць свечку або лучыну і шые ўсю ноч, а хто цікаўны або зайздросны спрабаваў зазірнуць у асвет-ленае акенца, той адразу ж камянеў. Потым цар-змей сам па-чаў выходзіць на людзі, бо моцна закахаўся ў красуню Алесю. Каханне давяло яго да згубы: забіў яго гром. Жыхары пахавалі цела забітага побач з хацінай-валуном. Тое жытло з цягам часу развалілася, камянёў паболынала, стала камяністаю зямля. Такое паданне пра паходжанне Камянца.



Бярэсце
Кажуць, гарады, крэпасці, замкі, як і людзі, нараджаюц-ца, атрымліваюць сваё імя, ствараюць свой лёс і паміраюць. Шмат старадаўнасцяў знікла пад попелам войнаў і на белару-скай зямлі. Аднак час ад часу даецца шанц пабываць у гасцях у вечнасці.
Такую чароўную магчымасць даруе старажытнае Берасцей-скае гарадзішча. Тут, на глыбіні сямі метраў, створаны археа-лагічны музей.
Давайце і мы праз стагоддзі спусцімся на ягоныя вулачкі, зазірнём у хаціны берасцян.
Чуеце, як па ходніках з тоўстых колатых дошак з асцяро-гай крадзецца сама гісторыя? Заплюшчыце вочы і ўявіце, як шчыравалі тут злотнікі і мечнікі, шкларобы і ганчары, кавалі і ігольнікі, шаўцы і краўцы, шапачнікі і ліцейшчыкі.
Падзівіцеся, як і дагэтуль годна выглядаюць жаночыя ўпры-гожанні: бранзалеты, пярсцёнкі, спражкі, абутак і нават знойдзеная ў раскопе вязаная рукавіца. А дубовае рала1, адзінае для таго часу ў Еўропе, здаецца, яшчэ захоўвае мазольнае цяпло берасцейскіх аратых.

Комментариев нет:

Отправить комментарий